Шчадрэц у Строчыцы
16.01.2012 14:47
—
Новости Культуры
Шчадрэц у Строчыцы
Шчадрэц або Шчодрая куцця — вечар напярэдадні свята Васіля Вялікага (першага дня Новага года па старым стылі), які адзначалі падчас Калядаў. Адным з галоўных сімвалаў свята з’яўлялася калядная зорка. Шчадрэц — бог балявання і бяседы. У розных кутках Беларусі на Шчадрэц калядоўшчыкі хадзілі з "казою" — сімвалам ураджаю, "мядзведзем", які ўвасабляў сілу і здароўе. А на Гомельшчыне, прыкладам, валачобнікі вадзілі "кабылу", на Міншчыне — "жорава", на Гродзеншчыне — "бусла".
Адметнасцю сёлетняга свята ў музеі стала дэманстрацыя абрада "Шчадрэц" з вёскі Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці, які ўнесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, у выкананні народнага фальклорнага калектыва "Палескія крыніцы".