"Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі
07.01.2012 23:50
—
Новости Культуры
"Жаніцьба Цярэшкі". Ажанілі нават пасла Швецыі
Напярэдадні праваслаўнага Раства ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці прайшоў традыцыйны абрад "Жаніцьба Цярэшкі". Нашы продкі прыдумалі гэты абрад для таго, каб моладзь з розных вёсак магла весела і як бы выпадкова знаёміцца паміж сабою. Кожны мужчына ў гэты вечар становіцца Цярэшкай і выбірае сабе "жонку". Сэнс забавы - згуляць жартаўлівае вяселле з вялікай колькасцю народных песень, танцаў і жартаў.
Традыцыйна дзея адбываецца ў вялікай хаце.

Аднак у гэтым годзе ўсе пачалося з карагодаў вакол вогнішча. Большасць пар вызначылася ўжо тут.

Перад тым, як зайсці ў дом, дзяўчаты ў жартаўлівай гульне вызначалі, праз колькі месяцаў выйдуць замуж. Для гэтага яны з заплюшчанымі вачыма абдымалі плот. Кожная дошчачка сімвалізуе адзін месяц.

Пачатак уяўляе сабой звычайную танцавальную вечарынку: полька, кракавяк, падэспань…

Потым моладзь запрашае самых шаноўных удзельнікаў – “бацьку” і “матку”.

У нейкі момант абвяшчаецца: “А ці не пажаніць нам Цярэшку?” “Матка” вядзе гульню, “бацька” дапамагае, падбіраюць пары. Сімвалічная “жаніцьба“ маладых здзяйсняецца па чарзе падчас адмысловага танца-рытуала.

![]() |
Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан |

Аб сваіх сімпатыях удзельнікі павінны ўпотай паведаміць “матцы” перад гульнёй, іначай ёсць небяспека атрымаць непажаданага партнёра. “Матка” бярэ за руку хлопца, “бацька” - дзяўчыну, спяваючы, выводзяць у круг выбраную пару, і “перакручваюць” іх разам у абрадавым танцы. Гэту пару сімвалічна “пажанілі”, яны становяцца “дзядулькай” і “бабулькай”. Тады выбіраюць наступную пару, потым наступную…
Самая эмацыйная і вясёлая частка ігрышча – гульні і выпрабаванні, праз якія праходзяць “маладыя"
Напрыклад, у гэтай гульні пары садзіліся на лаўку спінай адзін да аднаго і па камандзе паварочваліся. Калі напрамак супадаў, "маладыя" цалаваліся.

А ў гэтай забаве пацалаваць "нявесту" было даволі складана - даскочыць да яе маглі толкі самыя спрытныя.

Закончыўся абрад традыцыйным святочным частаваннем.

"Я ніколі не прысутнічаў на такім абрадзе, таму з задавальненнем прыняў запрашэнне. Я ў захапленні, для мяне гэта вялікая прыгода. Вельмі прыемна, што ёсць людзі, якія захоўваюць гэтыя традыцыі", - падзяліўся ўражаннямі пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.