Скарб для бібліяфілаў

Источник материала:  

На мінулым тыдні выйшла кніга маладзечанскага краязнаўцы і публіцыста “Да кніжных скарбаў дакрануся…”

Гэта дапоўненае выданне прэзентаванай вясной працы “Пра кніжнікаў і кнігі”. У ім аўтар пакінуў толькі частку – “Нататкі бібліяфіла”, пашырыўшы яе новымі тэмамі і фактамі.

Міхась Казлоўскі на старонках кнігі распавёў пра выдавецкія маркі і эмблемы, беларускае выдавецтва ў Мюнхене “Бацькаўшчына” пры аднайменнай газеце ў 1952-1965 гадах і іншыя малавядомыя факты пра кнігі. У артыкулы з папярэдняга выдання аўтар дадаў новыя факты. Пабольшала ілюстрацый, з васьмі старонак іх стала 16.

Аўтар напісаў кнігу за год, а матэрыял збіраў гады 3-5, дакладна нават не ведае.

− Гэта мая любімая тэма, працаваць над ёй мне не было цяжка, − расказвае Міхась Казлоўскі. − Але часам пытаўся сам сябе: “А для чаго гэта ўсё я раблю?” У нас жа ўсё чаргуецца ў жыцці − спады і пад’ёмы. Спад праходзіў, працягваў шукаць матэрыялы, папачка расла, і вось, атрымалася кніга.

Асабліва падабаецца аўтару выгляд выдання: “бібліяфільскі” невялікі фармат, афармленне пад стары альбом.

Кніга выйшла накладам 1100 асобнікаў у выдавецтве “Літаратура і Мастацтва”.

Міхась Казлоўскі.


“Да кніжных скарбаў дакрануся…”


Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

←В Ельске проходит выставка мозырского художника Александра Зозули

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика