Колбышаў: Калі б міністр культуры ці дырэктар кінастудыі ўкладвалі ў стужкі ўласныя грошы, наша кіно грымела б
17.12.2011 13:49
—
Новости Культуры
Колбышаў: Калі б міністр культуры ці дырэктар кінастудыі ўкладвалі ў стужкі ўласныя грошы, наша кіно грымела б

Пра лёс айчыннага кінематографа на прыкладзе стужкі "Ваўкі" разважае рэжысёр Аляксандр Колбышаў. Сустрэча з магілёўцамі адбылася напярэдадні Дня беларускага кіно. Колбышаў прэзентаваў сваю карціну, якую пераважная большасць гледачоў не бачыла, нягледзячы на яе паспяховы фестывальны лёс. Пакуль кінематограф фінансуецца з бюджэту, а за падбор творчай каманды стужак і яе далейшую раскрутку адказваюць іншыя людзі, якія плацяць не свае грошы, беларускае кіно будзе пыліцца на паліцах.