Беларуская літаратура засталася без чытачоў
14.12.2011 14:35
—
Новости Культуры
Беларуская літаратура засталася без чытачоў
Naviny.byСаюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) падлічыў і сам спужаўся - большасць беларусаў не чытае і не ведае сучасных беларускіх аўтараў.
Як абвясціў на 16-м з'ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў яго ўжо экс-старшыня Алесь Пашкевіч, па выніках сацыялагічнага апытання, якое рабілася па замове СБП, 80% рэспандэтаў наогул не чытае ніякай літаратуры.
Сярод тых, хто ўсё ж чытае, выбіраюць кнігі на рускай мове 82%, а па-беларуску - толькі 13,8%.
На пытанне, каго з сучасных літаратараў людзі ведаюць, 70% апытаных адказалі: "не ведаю нікога".
Аднак старшыня іншага пісьменніцкага аб’яднання - праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ) - Мікалай Чаргінец лічыць, што быць таго не можа, каб не чытала цэлых 80%: "Гэта не так. Людзі чытаюць, можа крыху меней па-беларуску, чым па-руску, але чытаюць. Да таго ж, шмат хто чытае кнігі ў інтэрнэце. Таму ў паніку тут не трэба ўдарацца".
Чаргінец заяўляе, што асабіста ён яшчэ не сустракаў чалавека, які б не ведаў яго прозвішча як літаратара. Але згодны, што большасць беларусаў не ведае сучасных беларускіх пісьменнікаў: "Мы ездзілі з групай пісьменнікаў па Мінскай і Магілёўскай абласцях, сустракаліся з насельніцтвам, наведвалі навучальныя ўстановы, працоўныя калектывы. І даведаліся, што тых пісьменнікаў, хто піша ўжо даўно, ведаюць. А вось маладых аўтараў апошняга дзесяцігоддзя ведаюць мала. А куфэрачак проста адчыняецца - у ніводнай бібліятэцы няма кніг сучасных аўтараў! І у крамах кнігі сучасных аўтараў трымаюць недзе падалей, за прыгожымі вокладкамі замежных кніг. Бо прадаўцы імкнуцца прадаваць тое, што дае большы навар".
"Тут ёсць праблема, - прызнае Чаргінец. - І калі нас прымаў Аляксандр Рыгоравіч, мы яе паднялі. І вось зараз ужо я бачу, як прымаюцца добрыя захады, каб гэты дысбаланс паміж пісьменнікамі і чытачамі ліквідаваць. Так, штогод ва ўсе бібліятэкі будзе адпраўляцца пэўная колькасць кніг, якія будуць знаёміць людзей з беларускімі пісьменнікамі. Але і самім пісьменнікам трэба варушыцца. Трэба самім думаць, як прапагандаваць свае творы - больш выступаць, размяшчаць інфармацыю пра кнігі ў друку".
Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Ўладзімір Здановіч лічыць, што скарачэнне колькасці чытаючых людзей - сусветная тэндэнцыя.
"Гэта звязана с прасоўваннем інтэрнэт-тэхналогій, - сказаў ён Naviny.by. - І ў мяне ёсць такое адчуванне, што гадоў праз 5-7 у нас будзе маладое пакаленне, якое наогул не чытае кніг у тым сэнсе, як мы гэта разумеем. Радавацца ці засмучацца гэтаму - хто яго ведае. Калісьці людзі крытыкавалі і з’яўленне тэлевізараў, а зараз мы без іх жыцця не можам уявіць. А што тычыцца літаратараў, то тут трэба больш актыўна іх прапагандаваць і выкарыстоўваць для гэтага любыя сродкі, у тым ліку, электронныя".
Вядомы паэт, лідэр грамадскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў сярод прычын заняпаду літаратуры таксама называе тэхнічны прагрэс.
"Спад культуры, і найперш літаратуры, - гэта праблема сусветная, а не толькі беларуская, - патлумачыў ён Naviny.by. - Звязана гэта з тымі тэндэнцыямі, што выявіліся ў развіцці чалавецтва, а канкрэтна - з падменай паняцця "культура" паняццем "цывілізацыя".
У той жа час Някляеў бачыць і выключна беларускія асаблівасці ў праблеме запатрабаванасці літаратуры — адсутнасць цікавасці да гэтай тэмы з боку ўлады. І больш за тое - "свядомае разбурэнне нацыянальнай культуры як падмурку нацыянальнага духу і свядомасці, а значыць, і нацыянальнага супраціву".
"Гэта самае страшнае, што сёння робіць улада, - лічыць паэт. - Гэта нізвядзенне беларусаў да нацыі, якая спажывае не роднае, якая калі і чытае, то не сваю літаратуру, і значыць, арыентуецца не на свае каштоўнасці, а на чужыя. Мы пераадолеем эканамічныя праблемы, а вось вярнуць усё тое, што звязана з духоўнасцю, будзе вельмі цяжка. Я нават не ведаю, колькі гадоў спатрэбіцца, каб адбудаваць тое, што зруйнаваў гэты рэжым".
Знакаміты беларускі паэт Генадзь Бураўкін адзначае: не варта слепа давяраць сацыялагічным даследаванням: "Я б не ўспрымаў зусім трагічна лічбы, што прагучалі на нашым пісьменніцкім з’ездзе. Але ў тым, што ставіцца да іх трэба з трывогай, - не сумняваюся".
Бураўкін мяркуе, што адказ на пытанне, чаму беларусы так мала чытаюць наогул і канкрэтна беларускай літаратуры, знайсці вельмі цяжка: "Тут сплялося шмат чаго. Гэта і сучасныя тэхналогіі са сваім Сусветным сецівам, якое, як мы ведаем, бывае там, дзе мала парадку і ветру. Гэта і нялёгкае сучаснае жыццё, калі бутэлька гарэлкі каштуе танней за добрую кнігу. Гэта і адсутнасць прадуманай сістэмы выхавання моладзі. А таксама стаўленне - несур’ёзнае, нават грэблівае - да літаратуры з боку ўлады, а за ёй і з боку самога грамадства".
"Людзі ўжо даўно не спрабуюць нават думаць і проста робяць тое, што ім скажуць, - шкадуе паэт. - Таму любяць чытаць лёгкія дэтэктыўчыкі. Вельмі цяжка чытаць Дастаеўскага, Быкава - гэта ж трэба думаць, разважаць, уключаць і галаву, і сэрца! А калі ў нас прызвычаіліся людзі ўключаць толькі рот і жывот, то духоўная прадукцыя ім непатрэбная".
Гэта горка і непрыемна, адзначае пісьменнік, - мець сур’ёзную літаратуру і не шанаваць яе.
"Спадзяюся на тое, што чалавек будзе развівацца інтэлектуальна і з часам зразумее, што варта чаго, — дадае Бураўкін. — Нездарма засталіся ж у гісторыі і Шэкспір, і Сервантэс. Спадзяюся, што ў нашым часе таксама такія творцы ёсць. І хай потым будзе сорамна тым, хто не зразумеў, што жыве ў адзін час з выдатнымі творцамі, і больш за тое — перашкаджаў і знішчаў гэтыя таленты".
![Беларуская літаратура засталася без чытачоў](http://www.21.by/pub/news/2011/12/1323864963996862.jpg)
Сярод тых, хто ўсё ж чытае, выбіраюць кнігі на рускай мове 82%, а па-беларуску - толькі 13,8%.
На пытанне, каго з сучасных літаратараў людзі ведаюць, 70% апытаных адказалі: "не ведаю нікога".
![Беларуская літаратура засталася без чытачоў](http://www.21.by/pub/news/2011/12/1323864964102038.jpg)
Чаргінец заяўляе, што асабіста ён яшчэ не сустракаў чалавека, які б не ведаў яго прозвішча як літаратара. Але згодны, што большасць беларусаў не ведае сучасных беларускіх пісьменнікаў: "Мы ездзілі з групай пісьменнікаў па Мінскай і Магілёўскай абласцях, сустракаліся з насельніцтвам, наведвалі навучальныя ўстановы, працоўныя калектывы. І даведаліся, што тых пісьменнікаў, хто піша ўжо даўно, ведаюць. А вось маладых аўтараў апошняга дзесяцігоддзя ведаюць мала. А куфэрачак проста адчыняецца - у ніводнай бібліятэцы няма кніг сучасных аўтараў! І у крамах кнігі сучасных аўтараў трымаюць недзе падалей, за прыгожымі вокладкамі замежных кніг. Бо прадаўцы імкнуцца прадаваць тое, што дае большы навар".
"Тут ёсць праблема, - прызнае Чаргінец. - І калі нас прымаў Аляксандр Рыгоравіч, мы яе паднялі. І вось зараз ужо я бачу, як прымаюцца добрыя захады, каб гэты дысбаланс паміж пісьменнікамі і чытачамі ліквідаваць. Так, штогод ва ўсе бібліятэкі будзе адпраўляцца пэўная колькасць кніг, якія будуць знаёміць людзей з беларускімі пісьменнікамі. Але і самім пісьменнікам трэба варушыцца. Трэба самім думаць, як прапагандаваць свае творы - больш выступаць, размяшчаць інфармацыю пра кнігі ў друку".
![Беларуская літаратура засталася без чытачоў](http://www.21.by/pub/news/2011/12/1323864964163133.jpg)
"Гэта звязана с прасоўваннем інтэрнэт-тэхналогій, - сказаў ён Naviny.by. - І ў мяне ёсць такое адчуванне, што гадоў праз 5-7 у нас будзе маладое пакаленне, якое наогул не чытае кніг у тым сэнсе, як мы гэта разумеем. Радавацца ці засмучацца гэтаму - хто яго ведае. Калісьці людзі крытыкавалі і з’яўленне тэлевізараў, а зараз мы без іх жыцця не можам уявіць. А што тычыцца літаратараў, то тут трэба больш актыўна іх прапагандаваць і выкарыстоўваць для гэтага любыя сродкі, у тым ліку, электронныя".
![Беларуская літаратура засталася без чытачоў](http://www.21.by/pub/news/2011/12/1323864964178544.jpg)
"Спад культуры, і найперш літаратуры, - гэта праблема сусветная, а не толькі беларуская, - патлумачыў ён Naviny.by. - Звязана гэта з тымі тэндэнцыямі, што выявіліся ў развіцці чалавецтва, а канкрэтна - з падменай паняцця "культура" паняццем "цывілізацыя".
У той жа час Някляеў бачыць і выключна беларускія асаблівасці ў праблеме запатрабаванасці літаратуры — адсутнасць цікавасці да гэтай тэмы з боку ўлады. І больш за тое - "свядомае разбурэнне нацыянальнай культуры як падмурку нацыянальнага духу і свядомасці, а значыць, і нацыянальнага супраціву".
"Гэта самае страшнае, што сёння робіць улада, - лічыць паэт. - Гэта нізвядзенне беларусаў да нацыі, якая спажывае не роднае, якая калі і чытае, то не сваю літаратуру, і значыць, арыентуецца не на свае каштоўнасці, а на чужыя. Мы пераадолеем эканамічныя праблемы, а вось вярнуць усё тое, што звязана з духоўнасцю, будзе вельмі цяжка. Я нават не ведаю, колькі гадоў спатрэбіцца, каб адбудаваць тое, што зруйнаваў гэты рэжым".
![Беларуская літаратура засталася без чытачоў](http://www.21.by/pub/news/2011/12/1323864964238236.jpg)