У Гродна адзначылі ўгодкі смерці караля Стэфана Баторыя
14.12.2011 10:15
—
Новости Культуры
У Гродна адзначылі ўгодкі смерці караля Стэфана Баторыя
ЕўрарадыёІх ўшанавалі імшой на лаціне ў Гарадзенскай катэдры.
Імшу ў гонар памерлага 425 гадоў таму Баторыя правёў гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. У казані ён прыгадаў заслугі караля Рэчы Паспалітай для абодвух народаў і для Гродна, паведамляе “Радыё Свабода”.
Пасля літургіі генеральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч разам з біскупам Кашкевічам усклалі вянок да адноўленай табліцы ў гонар Стэфана Баторыя. Пры гэтым у ганаровай варце стаялі сябры Гарадзенскага рыцарскага брацтва.
Нагадаем, што кароль часта жыў у Горадні. Падчас войнаў з Масквой у 1576-1582 гадах ён зрабіў мясцовы замак сваёй галоўнай рэзідэнцыяй.