Насустрач красе і гармоніі

Источник материала:  
Насустрач красе і гармоніі

Чуў, што па нейкім з  твораў Багдановіча стварылі мюзікл. Цікава, што з лірычнай спадчыны паэта лягло ў аснову твора “брадвейскага” жанру?Яўген НЕСЦЯРОВІЧ, Нясвіж

— Прыпавесць Максіма Багдановіча “Апокрыф” лягла ў аснову аднайменнага мюзікла. Яго прэм’ера адбудзецца на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі 9 снежня, у дзень 120-гадовага юбілею славутага беларускага песняра.Яшчэ больш наблізіцца да творчасці “паэта красы і гармоніі” запрашае кампазітар Ларыса Сімаковіч. Канцэртная версія мюзікла прагучыць у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Міхаіла Казінца, Дзяржаўнага камернага хору Беларусі, фальклор-тэатра “Госьціца”, маладых беларускіх салістаў і майстроў сцэны.“Тэма жыцця народа, нацыі, духоўны патэнцыял і лёс геніяў, паэтаў, іх нараджэнне, служэнне народу — пафас, узняты яшчэ Багушэвічам, Купалам і Коласам, — адзначае Ларыса Сімаковіч. — Прыпавесць Максіма Багдановіча, пакладзеная ў аснову спектакля, дзе персанажы Народ, Хрыстос, Апосталы, Музыка выйдуць на сцэну ў новым абліччы, набудзе новае жыццё і, спадзяюся, не пакіне гледачоў раўнадушнымі”.

←Гвоздь сезона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика