Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Брэсцкага рэгіёна

Источник материала:  
01.12.2011 10:26 — Новости Культуры

Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Брэсцкага рэгіёна


Днямі ўсё пайшло пад бульдозер.

Спляжылі нават арыгінальную балюстраду перад домам, у якім печы былі ўпрыгожаны цэгламі з клеймамі “Парыж” і “Лондан”. Сядзіба ў Белавусаўшчыне (4 кіламетры ад Пружан) згадваецца ў кнізе Л. Несцерчука “Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў”.

Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Брэсцкага рэгіёна
Выгляд сядзібы ў 1998 годзе. Фота Л. Несцерчука

Калісьці яна належала аднаму з сыноў магната Швыкоўскага, уладальніка Пружан. Пазней тут размяшчалася школа. Побач, на возеры, была ўладкаваная зона адпачынку.

Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Брэсцкага рэгіёна
Выгляд сядзібы на пачатку лістапада

Гэта была апошняя драўляная шляхецкая сядзіба Брэсцкага рэгіёна. Да гэтага разбурылі драўляны дом шляхціца Прозара ў Бярозаўскім раёне. Там засталася яшчэ мураванка, праўда, у гаротным стане (праваліўся дах). А ў Белавусаўшчыне нават не зрабілі замераў будынка дзеля яго магчымай рэстаўрацыі калі-небудзь пазней.

Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Брэсцкага рэгіёна
Разбураная сядзіба Швыкоўскага

Мясцовыя краязнаўцы перакананныя: сядзіба ў Белавусаўшчыне не дачакалася ўключэння ў турыстычныя маршруты, дзе магла б быць поруч з палацамі Пуслоўскіх у Косаве і Сапегаў у Ружанах, якія цяпер знаходзяцца ў стадыі рэканструкцыі. 

Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Брэсцкага рэгіёна
Цэглы з клеймамі

←Традыцыям ткацтва вучылі ў Магілёве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика