Будынак Гродзенскай медычнай акадэміі XVIII стагоддзя развальваецца на вачах
30.11.2011 18:11
—
Новости Культуры
Будынак Гродзенскай медычнай акадэміі XVIII стагоддзя развальваецца на вачах
Будынак гарадзенскай Медычнай акадэміі 18 стагоддзя развальваецца на вачах. Ягоны выгляд з боку парка Жылібера здзіўляе гараджан: выбітыя вокны, паламаныя рамы.
З адваротнага боку патрапіць у будынак перашкаджае пост вайсковай камендатуры, жаўнеры якой забараняюць нават фатаграфаваць вайсковы аб’ект.
Будынак Медычнай акадэміі – помнік архітэктуры XVIII ст. Яго выяву можна ўбачыць на знакамітых гравюрах Напалеона Орды. У XIX ст.- гэта палац Чацвярцінскіх. На сёння – найлепш захаваны будынак у старажытным раёне Гарадніца.
Распавядае гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха:
- Акадэмія – самы шыкоўны будынак ў комплексе Гарадніца. У свой час меў два купалы, якія вылучалі яго сярод іншых гарадзенскіх будынкаў. Ён вельмі гарманічна ўпісваўся ў тэрыторыю парка Жылібера і вельмі добра захаваўся, аднак, зразумела, патрабуе рамонту і чакае новага гаспадара.
Цягам апошніх пяці год улады Гродна не могуць вызначыцца з перадачай гэтага будынка з балансу вайсковай камендатуры на баланс гарадзенскага ўніверсітэта.