Залатыя промні прызнання
03.11.2011
—
Новости Культуры
Тэатральныя традыцыі ў Беларусі маюць глыбокія карані. Цяпер у майстроў сцэны ёсць і свая вышыня, да якой варта імкнуцца: Нацыянальная тэатральная прэмія.
“Гэта ж такая велізарная творчая сіла: 130 прэм’ер адбылося на сцэнах 28 дзяржаўных і прыватных тэатраў Беларусі толькі за мінулы год!” — радаваўся міністр культуры Павел Латушка пад час ганаравання лаўрэатаў прэміі. Тэатралы, крытыкі, выбіраючы лепшых, мелі магчымасць яшчэ раз ацаніць узровень сцэнічнага мастацтва. У якога, між іншым, у Беларусі глыбокія карані: яны з тэатраў шляхецкіх сядзіб Гродна, Магілёва, Слоніма, Ружан, Нясвіжа, Шклова… Цяпер тэатры гастралююць па ўсім свеце, яны высокапрафесійныя і запатрабаваныя. То добры знак, адзначыў міністр, бо кажуць: узровень развіцця мастацтва Мельпамены акрэслівае агульны ўзровень нацыянальнай культуры. Сучасная сцэнічная дзея паядноўвае розныя, як раней казалі, штукарствы: гэта акцёрскае майстэрства, драматургія, харэаграфія, музыка, майстэрства касцюма, сцэнаграфія… “Мы сабраліся, аднак, не толькі каб раздаць прэміі, але і паглядзець адзін аднаму ў вочы, сказаць цёплыя словы тым, хто служыць тэатральнаму мастацтву краіны”, — заўважыў П. Латушка. Міністр падзякаваў усім, хто працуе на радасць гледачоў, на славу Беларусі, і павіншаваў лаўрэатаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
Свята ладзілася ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, пачалося з шэсця па чырвонай дарожцы прадстаўнікоў 12 тэатраў-намінантаў. Акцёры, рэжысёры, мастакі, драматургі праходзілі праз “медныя трубы” ўпершыню. Усмешкі, кветкі, гукі духавога аркестра, бліцы, воклічы… А сапраўдная слава ў той вечар цалавала толькі выбраных. Іх вызначылі мэтры мастацтва, члены новастворанай Беларускай тэатральнай акадэміі.
Гэта мастацтва тым і каштоўнае, што дае нам унікальную магчымасць паглядзець збоку, зблізку, ужывую — на саміх сябе. Так казаў драматург Аляксей Дудараў, сумесна з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель прадстаўляючы лаўрэатаў прэміі ў намінацыі “За лепшую нацыянальную пастаноўку”. Тэатр — жывы, і таму ён часовы. І ўсё ж гэта мастацтва, лічыць драматург, неўміручае: бо жыве душэўнай сілай тых, хто яму служыць. У іх ліку і Янка Купала: яго “Паўлінка” паслужыла правобразам для стварэння бронзавай статуэткі, якой узнагароджваліся лаўрэаты. Заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 27 калектываў, у намінанты эксперты адабралі пастаноўкі васьмі сталічных і чатырох рэгіянальных тэатраў. “Пад прэмію” заснавана і Беларуская тэатральная акадэмія, у якой цяпер 112 крытыкаў, рэжысёраў, акцёраў.
І хто ж сёння на беларускай сцэне самы-самы? Цікава было б падаць увесь пачэсны спіс з 12 спектакляў-намінантаў, ды спадзяюся, што тэатралы самі знойдуць яго ў інтэрнэце. Заўважу толькі, што ў Беларусі цяпер ставіцца, па-новаму пераасэнсоўваецца як айчынная, так і сусветная класіка, у пашане і сучасныя аўтары. У залатых промнях славы купаліся стваральнікі, акцёры, занятыя ў спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Не мой” (пастаноўка А. Калюновай, А. Гарцуева паводле аповесці А. Адамовіча “Нямко”) – ён сабраў найбольшую колькасць узнагарод. І ў намінацыі “Лепшая сучасная беларуская пастаноўка” (адзначаліся драматургі ці рэжысёры, якія стварылі пастаноўкі па творах сучасных беларускіх аўтараў), і за лепшую працу мастака-пастаноўшчыка (адзначаны мастак Барыс Герлаван і Алена Ігруша: сцэнаграфія і касцюмы), і за лепшае музычнае афармленне спектакля (кампазітар Алег Хадоска). У намінацыі “Лепшая жаночая роля” лаўры атрымала актрыса Святлана Анікей — таксама за ролю ў гэтым спектаклі. Урэшце “Не мой” прызнаны і лепшым беларускім спектаклем — разам з операй “Набука” Дж. Вердзі, пастаўленым у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Прыз за лепшую мужчынскую ролю ўручаны Паўлу Харланчуку, маладому акцёру Тэатра-студыі кінаакцёра, за ролю ў пастаноўцы “№13” Р. Куні. А лепшай рэжысёрскай працай прызнана пастаноўка “Драй швэстэрн” паводле драмы А. Чэхава “Тры сястры” Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек: над ёй працаваў Аляксей Ляляўскі.
Нацыянальнай тэатральнай прэміяй у намінацыі “За важкі ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі” адзначаны таксама мэтры сцэны, народныя артысты СССР, народныя артысты Беларусі: оперная спявачка Тамара Ніжнікава, акцёры Генадзь Аўсяннікаў і Расціслаў Янкоўскі, рэжысёр Валянцін Елізар’еў.
Даведка ГР. Нацыянальная тэатральная прэмія заснавана Міністэрствам культуры Беларусі сумесна з Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў, Беларускім саюзам кампазітараў і Беларускім саюзам літаратурна-мастацкіх крытыкаў. Гэта падтрымка айчыннага тэатральнага мастацтва, заахвочванне дзеячаў сцэны, якія паказалі найбольш яркія вынікі працы ў апошнія гады.
Іван Ждановіч