Дзіўныя і казачныя персанажы на выставе Аляксандра Салтаўца
26.10.2011 09:55
—
Новости Культуры
Дзіўныя і казачныя персанажы на выставе Аляксандра Салтаўца
26 кастрычніка ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры ” адкрываецца выстава Аляксандра Салтаўца “На мяжы рэальнасці і казкі”.
Работы Аляксандра Салтаўца запрашаюць зазірнуць у чароўную краіну, населеную дзіўнымі, казачнымі персанажамі. Гэта сапраўды штосьці на мяжы рэальнасці і казкі. Усё на вастрыі: слёзы і радасць, змрок і яснасць. На карцінах Аляксандра можна ўбачыць адзінокіх рыцараў, прывідаў, дзіўных музыкаў. Работы мастака напоўнены незвычайным святлом і ствараюць казачную, фантастычную атмасферу, адчуванне абсалютнай гармоніі і своеасаблівай узрушанасці.
Малады мастак нарадзіўся ў вёсцы Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў 1980 годзе. З самага ранняга ўзросту Аляксандр маляваў. Знаёмства з гэтым таленавітым хлопчыкам падштурхнула дырэктара Грэскай дзіцячай школы мастацтваў да адкрыцця аддзялення выяўленчага мастацтва ў гэтай установе. Пасля заканчэння школы Аляксандр Салтавец вучыўся ў Мірскім каледжы будаўніча-рэстаўрацыйных работ. З 1999 года выкладае ў роднай школе выяўленчае мастацтва. Педагагічную дзейнасць Аляксандр спалучае з уласнай творчасцю, мае больш за дзесяць персанальных выстаў. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Італіі, Канады, Расіі, Украіны, ЗША, Літвы.
Выстава будзе працаваць з 26 кастрычніка па 12 кастрычніка.
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”,
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.
Наведаць выставу можна з 11.00 да 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.
Наведаць выставу можна з 11.00 да 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.