Віцебская філармонія працягне цыклы канцэртаў для цяжарных

Источник материала:  
25.10.2011 15:52 — Новости Культуры

Віцебская філармонія працягне цыклы канцэртаў для цяжарных

Еўрарадыё
Першы такі цыкл у якасці эксперыменту зладзілі ў мінулым сезоне.

У лістападзе Віцебская абласная філармонія распачне чарговы цыкл канцэртаў для цяжарных. Першы такі цыкл у якасці эксперыменту зладзілі ў мінулым сезоне, і віцебскім жанчынам новаўвядзенне спадабалася. Цяжарным прапаноўваюць падборку класічных твораў у жывым выкананні. Паміж музычнымі нумарамі выступаюць псіхолагі, акушэры-гінеколагі, неанатолагі, нават юрысты.

Філармонія запрашае тых спецыялістаў, пытанні да якіх могуць мець цяжарныя жанчыны. Яшчэ на такіх канцэртах будучых мам вучаць спяваць і нават раздаюць ім раздрукаваныя словы калыханак. У філармоніі лічаць, што спецыялізаваныя канцэрты для цяжарных вырашаюць шмат праблемаў, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў перыяд, калі чакаюць дзіця. Адна з іх – усталяванне больш цеснай блізасці з супругам, бо многія жанчыны прыходзяць на канцэрты ў суправаджэнні сваіх мужчын.

←В Гомеле пройдут Дни французского кино

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика