28 кастрычніка дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць у Мінску канцэрт

Источник материала:  
25.10.2011 12:36 — Новости Культуры

28 кастрычніка дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць у Мінску канцэрт


28 кастрычніка 2011 года мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць дабрачынную акцыю – пост-канцэрт “Крэўскі кірмаш”, прысвечаны сёлетнім вынікам працы валанцёраў фонда ў в. Крэва, у тым ліку ў межах правядзення фестывалю “Крэўскі кірмаш-2011” (13.08.2011) ля сценаў Крэўскага замка.

Мэта пост-канцэрта – далучэнне ўвагі гледачоў да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, папулярызацыя валанцёрскага руху на Беларусі, прэзентацыя сучасных беларускіх гуртоў.

Падчас канцэрту адбудзецца дабрачынны збор сродкаў на аплату паслуг археолага, які працаваў ад Інстытута гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь на раскопах ў в. Крэва падчас летніка 2011 года. 

У пост-канцэрце прымуць удзел такія гурты, як “Alta Mente”, “Балцкі Субстрат” і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тацяна Мархель, “Інфрачырвоны Выдых”, “Князь Мышкін”, “Нельга забыць”. Гледачы змогуць паслухаць добрую музыку, азнаёміцца з відэыпрэзентацыяй вынікаў працы фонда за гэты год, прагаласаваць за выступаючыя гурты ў намінацыях “Крэўскі авангард-2011” і “Крэўская традыцыя-2011”. Для гледачоў таксама будзе праведзена віктарына з прызамі, прысвечаная гісторыі Крэўскага замка.

Месца правядзення: Музей Я. Купалы, г. Мінск, вул. Я. Купалы, 4.
Пачатак а 19-й. Уваход: 3 000 бел.руб.

 
←Вітаўт і Ягайла адноўлены ў поўны рост

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика