Вітаўт і Ягайла адноўлены ў поўны рост
25.10.2011 11:28
—
Новости Культуры
Вітаўт і Ягайла адноўлены ў поўны рост
У Нацыянальным музеі прэзентавалі адноўленыя постаці Вітаўта і Ягайлы — гэта скульптуры ў поўны рост, выкананыя сябрамі Беларускага саюза мастакоў Паўлам Лукам і Юрыем Піскуном.
Вонкавы вобраз Вітаўта адноўлены на падставе выявы з асабістай пячаткі князя, мініяцюры на прастоле пачатку XVI стагоддзя і гравюры з кнігі Гваньіні 1578 года. За аснову пры рэканструкцыі постаці Ягайлы была ўзятая пластыка надмагілля караля. Касцюм узноўлены дзякуючы выяве з абраза "Пакланенне трох каралёў".
Скульптар Павал Лук. |
Скульптар Юрый Піскун. |