Да вяршыні Арарата

Источник материала:  
Студыя беларускага мастака-графіка Антона Баранава распрацавала запамінальныя выявы знакаў-сімвалаў для кожнай краіны-удзельніцы дзіцячага “Еўрабачання-2011”
Міжнародны дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне-2011” пройдзе сёлета ў сталіцы Арменіі Ерэване ў пачатку снежня. Падрыхтоўка ж да яго ўжо ідзе поўным ходам. “Створаны арыгінальныя арнаменты і ілюстрацыі, — расказвае мастак Антон Баранаў. — Вядома, што ў кожнай краіны ёсць свой асабісты сімвал. Так, для Арменіі гэта Арарат, у Беларусі — Нацыянальная бібліятэка, у Літвы — герб “Пагоня”, у Балгарыі — Сабор Аляксандра Неўскага. Выраблены млын для Нідэрландаў, куранты для Расіі, чырвоны конь як сімвал Швецыі”.
Па словах Антона Баранава, асноўная задача, якую ставіць перад сабой студыя, — распрацаваць яркі, запамінальны стыль дзіцячага “Еўрабачання-2011” і прадэманстраваць пры гэтым характэрныя нацыянальныя асаблівасці Арменіі як краіны-арганізатара. Таму беларуская дызайнерская студыя разам з творчай групай армянскага тэлебачання стварылі лагатып конкурсу, які ўяўляе з сябе палосы эквалайзера ў форме гары Арарат, якая бачна са шматлікіх месцаў Ерэвана. Ідэя такога лагатыпу ўзнікла, як прызнаецца мастак, пад уплывам слогана конкурсу “Імкніся да вяршыні!”

Таццяна Пастушэнка

←Праздник танцев – на ура!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика