У чароўным рытме танца

Источник материала:  
Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” прайшоў у Гомелі
У чароўным рытме танцаНа працягу чатырох дзён на канцэртных пляцоўках абласнога цэнтра сваё майстэрства дэманстравалі аматарскія харэаграфічныя калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага танца, сучаснай харэаграфіі, выканаўцы спартыўных бальных танцаў, тэатры танцаў агню з Беларусі, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа. Шмат гасцей сёлета прымаў форум: былі калектывы класічнай харэаграфіі, тэатры балета, прафесійныя харэаграфічныя калектывы, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных фестываляў.
Старт фестывалю дала творчая лабараторыя з кіраўнікамі калектываў — удзельнікаў фестывалю. На сцэне грамадска-культурнага цэнтра выступіў грузінскі нацыянальны балет Сухішвілі-Рамішвілі, а ў палацы Румянцавых-Паскевічаў прайшла культурная праграма “Музычная асамблея-2011”.
Фестываль праводзіцца для захавання і развіцця харэаграфіі як аднаго з відаў мастацтва, вывучэння сучасных працэсаў у танцы, пашырэння і ўмацавання міжнацыянальных творчых сувязяў, узаемадзеяння нацыянальных культур, развіцця фестывальнага руху ў краіне.

Таццяна Болгава

←Праздник танцев – на ура!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика