Максу Лорэнсу сарвала дах
14.09.2011 13:12
—
Новости Культуры
Максу Лорэнсу сарвала дах
Budzma.orgПапулярны R&B выканаўца, якога параўноўваюць з Тымберлейкам і Sisqo, упершыню ў сваёй сольнай кар’еры заспяваў па-беларуску. Для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" Макс Лорэнс выканаў песню "Зрывае дах" — беларускую версію свайго дэбютнага сінгла "Схожу с ума", які прынёс яму шырокую вядомасць у Расіі ды Украіне.
“Я проста пераязджаю з аднаго месца ў другое і жыву там, дзе можна рэалізаваць свае планы. Але пры гэтым я заўжды пачуваю сябе беларусам і з гонарам заяўляю ў той жа Маскве, што я — беларус. І прыехаў сюды з горада Гомеля”, — кажа Макс.

Спявак зазначае, што яго вельмі ўсцешыў беларускі тэкст ягонай кампазіцыі: "Мова наша багатая, у ёй вельмі шмат словаў трапляецца, якія раней нават сустракаць не даводзілася. Настолькі мяккі тэкст, што нязвыкла пасля расійскай. Па выніку мушу сказаць, што для спеваў беларуская нашмат лепшая за расійскую".