Новости временных лет. Сентябрь 1911 года
14.09.2011 12:10
—
Новости Культуры
Новости временных лет. Сентябрь 1911 года
О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.
Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости сентября 1911 года…
Немного статистики
Колькі вытрачывае на яду ў год?
“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

События общественной жизни
Забойства П.А. Сталыпіна
На аткрыцьце памятніка Імператару Александру ІІ у Кіеў прыехаў Гасудар з усей сваей сямьёй, Вялікіе Князі, міністры і багата розных вышэйшых чыноў... 1-го верэсьня у тэатры было параднае прэдстаўленьне. Публіку пускалі па асобным білетам, каторыя паліцыя выдавала толькі зусім вядомым ёй асобам... Ня гледзячы на ўсё гэта, у перарыве ігры на сцэне да прадседацеля Савета міністроў першаго міністра П. Столыпіна падыйшоў нейкі малады чалавек, адзеты ў фрак, дастаў с кішэні рэвольвер і выстрэліў у Столыпіна два разы. Адна куля прабіла яму руку, другая папала крыху ніжэй грудзей, зачапіла вантробу і засела каля крыжавіны. Колькі дзён міністр ешчэ жыў, але 5 верасьня ў вечар памёр.

З адкрыцьцем заседаньнёў Гасударственай Думы на першы чарод пойдзе справа аб земствах у Заходніх губэрнях... Ведама, што земствы гэтыя завёў памершый гэтымі днямі прадседацель міністроў Столыпін, не гледзячы на тое, што Гасударствены Савет іх не зацьвярдзіў. І вось у восені, як збяруцца Дума і Савет, справу аб земствах будуць разбіраць нанова. Што пастановяць аб іх народные дэпутаты німа ведама: шмат залежыць і ад таго, як будуць за гэты час працаваць новые земствы, ці аддадуць яны перад народам экзамен сваей прагоднасьці да жыцьця...
“Наша ніва”. 1911. № 36
Сельска-гаспадарская выстаўка ў Быхаве
Сягоньня, 8 верэсьня, аткрываецца ў Быхове (паветовы горад Магілёўскай губ.) Сельска-гаспадарская выстаўка, каторая будзе трываць да 14 верэсьня. З усіх канцоў Беларусі і Літвы шмат збіраецца народу пабачыць, як гаспадарыць Магілёўшчына і чым яна жадае пахваліцца перад усім краем. Гарадок так сабе... Ляжыць ён на ўзгорку, разбудаваўся на руінах колішняго пагранічнаго з Масквой літоўскага замку.

З берагу ў нізе направа відаць шмат белых новенькіх багатых будоўляў, прыбраных флагамі; гэта – выстаўка... Селян першые дні і відаць было толькі што пры дворных каровах і конях... Толькі ў апошнія дні, калі зменшылі плату з рубля да 10 капеек, паказалася горстка селян, і гэта ажывіло выстаўку, бо бабы, пабачыўшы, што п. Шалкоўскі выставіў на паказ хораша вырабленые селянскіе палотны, ручнікі, паяскі і іншае рукадзельле, папёрлі барджэй дамоў, каб прынясьці і свае вырабы... Камітэт сваёй ўвагай да іх вырабоў паказаў ім, што ўзор беларускі – цікавы і цэнны. Прыгледаліся ўважна селяне і да аддзелу агародніцкаго і палявой гаспадаркі і відаць, што шмат хто з іх зразумеў карысць такой выстаўкі і нарабіўся ахвоты на другі раз дзе-чым пахваліцца з сваёй гаспадаркі.
“Наша ніва”. 1911. № 37-38

З заграніцы
Пасьля “галодных бунтоў” у Францыі, Бэльгіі, Аўстрыі, калі дзесяткі тысяч згаладаўшых людзей рабілі “дэмонстрацыі” проці страшэннаго ўзросту цэн на ўселякіе харчы..., – усе кінуліся шукаць прычыны непамернай даражыні... А першая і, бадай, найважнейшая прычына – гэта тое: усюды сталі дзешавейшымі грошы... Калі б поруч з узростам цэн на тавары павялічываліся і заробкі людзей, дык ніякой бяды не прылучылося бы... Але-ж беда ў тым, што даражыня на ўсё расьце барджэй, чым цэна працы людзкой; вось у чым гора!
“Наша ніва”. 1911. № 37-38
Хозяйке на заметку
Як вывесьці моль
Каб звясьці у адзежы моль летам лепей за ўсё адзежу развесіць на сонцы, зімой пасыпаць сухой камфорай, змешаўшы з нафталінам.

Як выгнаць кратоў
У кротовые норы як можна найглыбей класці варэных ракоў: пах ракоў надоўга выганяе кратоў. Таксама краты ня любяць пах камфоры.

Кулинарные рецепты
Беларускі яблычнік
У 10-гарцовую чыстую пасудзіну (найлепей дубовую) палажыць, парэзаўшы дробна, 10 фунтоў сушэных яблакоў, заліць вадой і ніхай так стаіць і жлукціцца тры суткі; пасьля сцадзіць жлукто ў кацёл, варыць гадзіну, зліць у чыстую барылачку (бочка вытянутой формы) і дадаць кварту крэпкай гарэлкі. На тыя самые яблыкі наліць ізноў вядро гарачай вады, ніхай пажлукціць яна яблакі тры [суткі], пасьля перэварыць яе, як і перш, і зліць у тую самую барылку, што і перш. Распусьціць паўтрэцьця фунта цукру ў вадзе і варыць яго пакуль не пачырванее добра, уліць у барылку і дадаць на 5 капеек сьвежых дражжэй, лёгка зашпунтаваўшы, на лёдзі, або ў сьцюдзёным склепі. Пасьля шасьці тыднёў напітак гатоў. Напітак гэты дужа смачны і здаровы.

Медицинские советы
Як звясьці барадаўкі
Меньшые барадаўкі прападаюць – калі іх націраць сокам чорнай рэдзькі добра прысоленым, большые трэба выпаліваць ляпісам, азотным квасам або вырываць ці вырэзаць.

Юмор
– А што, Янук, спадабалася табе твая новая вучыцілька?
– Ды яна, мамачка, нічога сабе, пекненькая і не старая. Але мусіць яна мала вучылася, бо ўсё і аб ўсім мяне пытаецца.
Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З.В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У.А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007), У. Ліхадзееў, А. Карлюкевіч “Знічкі Айчыны” (Мінск, 2008).
TUT.BY – время не властно над истинными новостями…

Жыцель Канады | 116 руб. |
Шотландзец | 103 -“- |
Англічанін | 101 -“- |
Ірландзец | 97 -“- |
Амэрыканец | 77 -“- |
Француз | 76 -“- |
Немец | 70 -“- |
Сібірак | 58 -“- |
Кіргіз | 43 -“- |
Расеец | 20 -“- |

![]() |
Бельгия, Брюссель. Фото начала ХХ века. |