Зміцер Вайцюшкевіч падпольна прэзентаваў у Брэсце альбом "Чара"
11.09.2011 22:03
—
Новости Культуры
Зміцер Вайцюшкевіч падпольна прэзентаваў у Брэсце альбом "Чара"
Еўрарадыё"Чорны спіс" прымусіў арганізатараў правесці мерапрыемства ў фармаце зачыненай вечарыны.
Канцэрт адбыўся 10 верасня на прыватнай сядзібе ў Брэсцкім раёне. Адносная аддаленасць ад абласнога цэнтру не сказалася на жаданні брэстаўчан пачуць Вайцюшкевіча ўжывую. "Сядзібнік", як жартуючы яго назваў сам музыкант, сабраў больш за 50 чалавек.
Нагадаем, што брэсцкі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў лютым гэтага году ў апошні момант быў забаронены пасля з'яўлення ў інтэрнэце "чорнага спісу беларускіх музыкантаў". Таксама ў лістападзе 2010 года, падчас выбарчай кампаніі, прэзентацыя альбому "Беларуская песня" прайшла пад пільным наглядам брэсцкага АМАПу. На гэты раз у арганізатараў не ўзнікла праблемаў пры правядзенні мерапрыемства.