Браціслава збірае беларускую бібліятэку

Источник материала:  
07.09.2011 09:33 — Новости Культуры

Кіраўнік незалежнага Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, сябра рады СБП паэт Сяргей Законнікаў і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Падгол зьвярнуліся да літаратараў з заклікам передаць свае кнігі для беларускага аддзела міжнароднай бібліятэкі Славацкага ПЭН-цэнтра.

Гісторыя гэтага аддзела пачалася ў сакавіку 2011 года, калі ў Браціславе праходзіла міжнародная канфэрэнцыя па глабальнай бяспецы. Тады ў межах канфэрэнцыі яе ўдзельнікі выйшлі ў пікет на алею славацкага паэта Гвяздаслава з партрэтамі беларускіх палітзняволеных. На мітыгу выступіў, у прыватнасці, міністр замежных справаў Славакіі Мікулаш Дзурында.

Па-за межамі канфэрэнцыі адбылася прыватная сустрэча кіраўніка ПЭН-цэнтра Славакіі Густава Мурына з прадстаўніком беларускай дэлегацыі Уладзімерам Падголам. Славацкія літаратары папрасілі дапамогі ў стварэнні у іхняй бібліятэцы беларускага аддзела. Праз месяц першую сотню кніжак беларускіх пісьменьнікаў кіраўнік Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, сябра рады паэт Сяргей Законнікаў і сябра ПЭН-цэнтра Уладзімір Падгол перадалі ў амбасаду Славакіі ў Мінску, а амбасадар Марыян Сэрватка пераслаў іх у Браціславу.

Браціслава збірае беларускую бібліятэку
 Старшыня ПЭН-цэнтра Славакіі Густаў Мурын і амбасадар Славакіі ў Беларусі Марыян Сэрватка

24 жніўня ў цэнтры старой Браціславы ў грамадска-культурным цэнтры прайшла першая прэзэнтацыя бібліятэкі ПЭН-цэнтра Славакіі. На ёй быў прадстаўлены беларускі аддзел. Уладзімір Падгол распавёў пра арыштаваныя кнігі беларускіх аўтараў, у прыватнасці, пра 40 кніжак паэзіі Уладзіміра Някляева, якія зняволілі спецслужбы з бібліятэкі самога паэта і кандыдата ў прэзідэнты, а таксама пра кнігу Алеся Бяляцкага. Была прадстаўленая кніга Уладзіміра Падгола “Куля для прэзыдэнта” — урыўкі з яе чыталі аўтар і славацкія акторы. Амбасадар Славакіі ў Беларусі Марыян Сэрватка прэзентаваў кнігі, выпушчаныя ў Мінску пры падтрымцы амбасады, у тым ліку беларуска-славацкі размоўнік. Цягам вечарыны гучалі таксама песні беларускіх паэтаў па-славацку. Пры абмеркаваньні далейшых планаў супрацоўніцтва ўзнікла ідэя выдання анталогіі славацка-беларускай літаратуры.

Браціслава збірае беларускую бібліятэку
Беларуская літаратурная вечарына ў Браціславе (Славакія)

Кіраўнік ПЭН-цэнтра Славакіі Густаў Мурын звярнуўся да беларусаў з просьбай аб дапамозе ў пашырэнні кніжнага фонду беларускага аддзелу бібліятэкі. У сувязі з гэтым Саюз беларускіх пісьменнікаў просіць суайчыннікаў перагледзець свае бібліятэкі і ахвяраваць кнігі ў Браціславу. Дакладны час збора кніг будзе паведамлены дадаткова. Кантактны тэлефон Саюза беларускіх пісьменьнікаў — (017) 200-80-91.



←Памятный знак к 500-летию получения Новогрудком магдебургского права откроют в райцентре 10 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика