Украінскі гурт “Фіолет” зняў беларускамоўны кліп

Источник материала:  
06.09.2011 13:41 — Новости Культуры


Украінскі гурт “Фіолет” зняў кліп на сваю беларускамоўную песню “Мейсца пакуты”. Аснову кліпа складаюць здымкі выступу гурта на фестывалі “Бандэрштат-2011” у жніўні гэтага года.

Як паведаміў вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк ужо 16 верасня гурт выступіць у Мінску на ўручэнні прэмій “Тузіна гітоў”. Нагадаем , што па выніках года песня "Мейсца пакуты" украінскага гурта заняла 4-е месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на “Тузіне гітоў”.

А восенню каманда збіраецца ў невялікае турнэ па гарадам Беларусі.

Гурт “Фіолет” з песняй “Мейсца пакуты” стаў першым удзельнікам кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіў украінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”



←Премьера дебютного фильма белорусского режиссера Андрея Мычко пройдет 7 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика