Выставачны праект “3 > 1. Частка II” адчыняецца 2 верасня
02.09.2011 09:30
—
Новости Культуры
Выставачны праект “3> 1. Частка II” адкрываецца 2 верасня
2 верасня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выставачны праект “3 > 1. Частка II”.
У 2007 годзе у фармаце “Тры ў адным” галерэя прадстаўляла жывапіс Дзяніса Барсукова, фота Сяргея Ждановіча і Алены Таборка.
А зараз адбудзецца другое прадстаўленне мінскай публіцы праекта “3 > 1”, які атрымаў ужо міжнародны статус. У яго рамках будуць прадстаўлены тры фотавыставы: “Партрэт Сусвету” Эдварда Гжегожа Функе (Кашалін. Польшча), “Адлюстраванні” Людмілы Войды (Гродна) і “Старонкі з дзённіка” Сяргея Ждановіча (Мінск).
Эдвард Гжэгож Функе – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Польшча. Узнагароджаны прэміяй Прэзідэнта горада Кашаліна за выдатныя дасягненні ў вобласці мастацкай творчасці, абароны і развіцця культуры, медалём “Людзі для людзей” асацыяцыі “Салідарнасць Плюс”.
У цяперашні час Эдвард Функе – старшыня Савета па культуры пры Прэзідэнце горада Кашаліна, сябра саюза мастакоў-фатографаў, Асацыяцыі мастакоў і Фотаклуба Рэчы Паспалітай. Выпускнік Гданьскага палітэхнічнага ўніверсітэта. Кандыдат тэхнічных навук.
У цяперашні час Эдвард Функе – старшыня Савета па культуры пры Прэзідэнце горада Кашаліна, сябра саюза мастакоў-фатографаў, Асацыяцыі мастакоў і Фотаклуба Рэчы Паспалітай. Выпускнік Гданьскага палітэхнічнага ўніверсітэта. Кандыдат тэхнічных навук.
Людміла Войда – сябра народнага фотаклуба “Гродна”, сябра Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, сябра фатаграфічнага таварыства ім. Эдмунда Остэрлофа ў г. Радомско (Польшча). Выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. У цяперашні час працуе на факультэце мастацтваў і дызайна Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.
Сяргей Ждановіч – вядомы беларускі мастак, фатограф і дызайнер, выпускнік Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Выстава працуе з 2 (з 17.00) па 24 верасня 2011г.
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); тэл. 227 26 12.
Выставу можна наведаць з 11.00 да 19.00, вых. : нядзеля, панядзелак.