Паэзія ў мастацкіх вобразах

Источник материала:  
Выстава ілюстрацый да вершаў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча “Рысы паэзіі” адкрылася ў літаратурным музеі пісьменніка ў Мінску
Выставу склалі графічныя творы Аляксандра Пашкевіча, Антаніны Лапіцкай і Генадзя Грака, створаныя ў 70-80-я гады мінулага стагоддзя. “У гэты час у беларускай кніжнай графіцы актыўна пашыраўся арсенал аўтарскіх сродкаў, ствараліся складаныя віды графікі (лінагравюра, афорт, літаграфія і іншыя) — некаторыя з іх увайшлі ў экспазіцыю”, — паведаміла загадчыца аддзела музея Кацярына Кандраценка.
У 1980-я гады менавіта ў афармленні паэтычных твораў беларуская кніжная графіка дасягнула найбольшага поспеху. А ілюстраванне паэзіі ўяўляе з сябе найбольшую складанасць, бо пры афармленні паэтычнага твора часам і ўвогуле немагчыма дэталізаваць сюжэт. “Ілюстратару кнігі прыходзіцца дэманстраваць значную ступень вобразнага абагульнення, умець перадаваць лірычнасць графічнымі сродкамі. У паэзіі нельга ісці традыцыйным шляхам, ствараць апавядальныя кампазіцыі. Тут перавага аддаецца, канешне ж, метафары, вобразнасці.

←Шедевры из хороших рук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика