І мужнасць, і смутак

Источник материала:  
Новы канверт, які выпусціла прадпрыемства “Белпошта”, прысвечаны воінам-афганцам
На мастацкім канверце з маркай надпіс: “15-годдзе адкрыцця помніка “Востраў Мужнасці і Смутку” — воінам-інтэрнацыяналістам, загінулым у Афганістане”. Як вядома, мемарыял размешчаны на рацэ Свіслач, у самым цэнтры Мінска. Нагадаем, будаўніцтва на востраве пры Траецкім прадмесці было пачата яшчэ ў 1988-м, цалкам комплекс адкрыты 3 жніўня 1996 года.
У складзе мемарыяла вылучаецца невялікая капліца, на сценах якой — імёны 771 загінулага воіна-афганца. Гэта былі беларусы і выхадцы з іншых рэспублік, пахаваныя на беларускай зямлі.

Віктар Замковіч

←Шедевры из хороших рук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика