На той, на гасціннай зямлі
18.08.2011
—
Новости Культуры
Як вядома, сонечны Ташкент гасцінна прыняў сям’ю Якуба Коласа ў ваенным жніўні 1941-га. Там беларускі пясняр стварыў больш за 60 паэтычных твораў, пісаў публіцыстычныя артыкулы. Вечарына ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа мела назву ад радкоў аднаго з вершаў пісьменніка: “З узбекам песню адной мовай складалі аб вайне”. Яна была прымеркавана да 70-х угодкаў тых падзей і 90-годдзя з дня нараджэння ўзбекскага пісьменніка Мірмухсіна Мірсаідава.
На вечарыне ва ўступным слове намесніца дырэктара Музея Ганна Зайцава нагадала, што Якуб Колас удалечыні ад Радзімы праводзіў і вялікую грамадскую работу, наведваў Саюз пісьменнікаў Узбекістана, рэдакцыі газет, падтрымліваў сувязі з грамадскімі дзеячамі, вучонымі, пісьменнікамі — Хамідам Гулямам, Міхаілам Шавердзінам, Міртэмірам, паэтэсай Зульфіёй. Сярод тых, з кім Колас сустракаўся, быў і яшчэ зусім малады пісьменнік і культурны дзеяч, перакладчык некаторых твораў песняра на ўзбекскую мову Мірмухсін Мірсаідаў. У пасляваенныя гады з-пад пяра ўзбекскага творцы выйшла мноства вершаў, паэм, раманы “Зіяд і Адзіба”, “Загартоўка”, “Умід”, “Сын ліцейшчыка” і іншыя. У 1981 годзе Мірмухсін Мірсаідаў атрымаў званне народнага пісьменніка Узбекістана. Асобныя творы Мірмухсіна знаёмы беларускаму чытачу ў перакладах Эдзі Агняцвет і Васіля Віткі.
Далей вечарыну вёў паэт, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі, які запрасіў падзяліцца ўспамінамі сына песняра. І Міхась Канстанцінавіч расказаў, як бязлітасна бамбілі фашысты Мінск у першыя дні вайны, а далей нагадаў, як жыла сям’я песняра на гасціннай узбекскай зямлі. З уласнымі перакладамі ўзбекскай паэзіі выступіў і Мікола Мятліцкі. Непасрэдным, цікавым на дэталі з узбекскага побыту было выступленне пісьменніка Міколы Жыгоцкага: ён наведваў Узбекістан, даследуючы жыццё і творчасць Якуба Коласа. Знаны біёграф песняра падкрэсліў, што ў “ташкенцкіх” вершаў Коласа — высокія мастацкія вартасці.
Іван Дубовік,
старшы навуковы супрацоўнік Музея Якуба Коласа