Позірк без стэрэатыпаў

Источник материала:  
Альбом-даведнік “Адбіткі незабытай зямлі”расказвае пра раёны, якія сёння адраджаюцца пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Выпуск альбома-даведніка прымеркаваны да 25-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Выданне змяшчае больш за 150 фатаздымкаў. У ім — малюнкі Свята-Мікалаеўскай царквы Лунінецкага раёна, пабудаванай без адзінага цвіка, і фатаграфіі іконы Баркалабаўскай Маці Божай Адзігітрыі, якую лічаць шэдэўрам беларускай школы іканапісу XVII стагоддзя і якая захоўваецца ў Быхаве. На старонках выдання — і цырымонія старажытнага народнага абраду “Пахаванне стралы”.
Над унікальным праектам працавалі журналісты, дызайнеры і гісторыкі-краязнаўцы. Іх мэтай было прадэманстраваць гісторыка-культурныя і прыродныя каштоўнасці пацярпелых тэрыторый, іх унікальнасць, самабытныя традыцыі і людзей — носьбітаў гэтых традыцый. У сваёй працы яны не прытрымліваліся стэрэатыпаў аб чарнобыльскай зоне, а наадварот імкнуліся паказаць, што пацярпелыя ад аварыі рэгіёны дынамічна развіваюцца і адраджаюцца.

←Возвращенная красота

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика