Яскравыя танцы на Замкавай гары

Источник материала:  
Фестываль вярнуў Мсціслаў у Сярэднявечча
Яскравыя танцы на Замкавай гарыТрадыцыйны фестываль старажытнай культуры прайшоў у горадзе Мсціславе. Асноўныя дзеі разгарнуліся на бастыёне сярэднявечнай эпохі — Замкавай гары. Яскравыя танцы на Замкавай гарыПачаліся ўрачыстасці з набажэнства ў памяць пра воінаў-мсціслаўцаў, якія загінулі на палях бітваў у шматлікіх войнах. Захапленні па душы знайшлі ўсе госці: “Горад майстроў”, атракцыёны, кірмашы, выставы, лялечныя спектаклі, канцэртна-забаўляльныя праграмы не далі сумаваць нават самым патрабавальным гледачам. Можна было далучыцца да шматлікіх экскурсій. Кінаманы змаглі паглядзець гістарычныя фільмы.
Кульмінацыяй свята стала шэсце рыцарскіх клубаў з цэнтральнай плошчы да помніка Пятру Мсціслаўцу. Пасля гэтага пачаліся самі спаборніцтвы. Турніры мечнікоў і лучнікаў перамяжоўваліся сярэдневяковымі танцамі. Дарэчы, сярод рыцараў былі і суседзі са Смаленскай вобласці Расіі. На Замкавай гары прайшоў конны турнір і “штурм цытадэлі”. Да наступнага года ўдзельнікі развіталіся з фестывалем фаер-шоу і феерверкам.

←Возвращенная красота

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика