Бронзавы вобраз Заступніцы

Источник материала:  
Вертыкальную манументальную стэлу з выявай Маці Божай усталявалі на ўездзе ў горад Маладзечна
Уязны сімвал горада ўзнік у выніку творчай працы скульптара Аляксандра Фінскага і архітэктара Армэна Сардарава. Вышыня кампазіцыі “Пакроў Прасвятой Багародзіцы” — 15 метраў, вага скульптуры — каля двух тон. У ёй знайшоў адлюстраванне герб горада. У сінім полі Багародзіца ў залатой кароне і сіне-залатым адзенні, залатой мантыі з чырвоным падбоем. Багародзіца стаіць на сярэбраным воблаку і трымае сіняе покрыва з трыма крыжамі. Вобраз Заступніцы адліты ў бронзе.
Майстар Аляксандр Фінскі — дацэнт Беларускай акадэміі мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі, стваральнік помнікаў Адаму Міцкевічу ў Мінску і Сімяону Полацкаму ў Полацку. Дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Армэн Сардараў вядомы як аўтар знака “Пачатак дарог Беларусі”, што ўсталяваны на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Ён таксама праектаваў масты і шляхаправоды ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Оршы.

Надзея Радзівонава

←Поет и летает

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика