Мсціслаў рыцараў сабраў

Источник материала:  
Мсціслаў рыцараў сабраў

Хто з нас у юнацтве не чытаў раманаў пра доблесных рыцараў і не захапляўся іх мужнасцю, стаўленнем да жыцця? Яны з павагай адносяцца да жанчын, умеюць прыгожа кахаць. Таму нездарма і сёння многія дзяўчаты мараць пазнаёміцца з сапраўдным “рыцарам” . І гэта сапраўды магчыма. На свята сярэдневяковай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2011” прыехала звыш трохсот рыцараў з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі. Упершыню былі ўдзельнікі з Тулы, Смаленска, Масквы. Рыцары паказалі сваё майстэрства, уменне валодаць мячом і лукам... А колькі гасцей і турыстаў завітала гэтым разам на старадаўнюю мсціслаўскую зямлю, цяжка нават і падлічыць!

— Тое, што свята ўжо каторы раз праводзіцца ў Мсціславе, невыпадкова. Дзякуючы працы, таленту, з’яднанню нашых продкаў горад мае ўнікальную культурную, гістарычную і духоўную спадчыну. Шматлікія помнікі культуры, гісторыі і архітэктуры — нямыя сведкі шматлікіх падзей, што адбываліся ў Мсціславе. На працягу стагоддзяў Мсціслаў быў важным эканамічным, палітычным, рэлігійным цэнтрам, з якім звязаны імёны многіх знакамітых людзей. Свята старажытнай культуры ўносіць значны ўклад у захаванне традыцый даўніны, у адраджэнне нацыянальнай спадчыны, — адзначае старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Васіль Віцюноў.Удзельнікаў і гасцей рыцарскага фэсту чакала цікавая двухдзённая праграма.Навукова-практычная канферэнцыя; экскурсіі па гістарычных месцах раёна, у кармеліцкі касцёл, па тэрыторыі іезуіцкага манастыра з наведваннем выставы-экспазіцыі і гісторыка-археалагічнага музея; выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, фотавыстава “Кветкі роднаму краю”, выступленне вакальнай групы “Стары Ольса” — гэта далёка не ўсё, што прайшло ў межах фэсту. Самымі відовішчнымі, безумоўна, сталі турніры, бугурты, фаер-шоу.Захапляльным было тэатралізаванннае шэсце ўдзельнікаў рыцарскіх клубаў. Гледзячы на іх, часам здавалася, што мы, гледачы, быццам з дапамогай “машыны часу” перанесліся на некалькі стагоддзяў назад і перад намі паўсталі князі, адважныя рыцары і іх надзейныя панны сэрца. Паглядзець на захапляючае відовішча прыйшло шмат гледачоў.— Мы заўжды з нецярпеннем чакаем “Рыцарскі фэст”. Тут перамешваецца і сучаснае, і старажытнае. Ён пакідае пасля сябе багата станоўчых эмоцый. На свята абавязкова прыходзім усёй сям’ёй, — кажа маладая маці Наталля Сідукова.Большасць мерапрыемстваў “Рыцарскага фэсту” прайшла на Замкавай гары. Падчас турніру мечнікаў публіка імкнулася падтрымаць удзельнікаў. Яно і зразумела: апрануць на сябе ў такую спёку шматкілаграмовыя металічныя даспехі і годна змагацца з “ворагам” — справа не з лёгкіх. Рыцары адмыслова валодаюць мячамі і імкнуцца праявіць сябе з лепшага боку. Пасля бою да іх хуценька падбягаюць чароўныя панны і прапануюць спаталіць смагу жыватворнай мсціслаўскай вадой.Эмоцыі перапаўняюць. Сэрца замірае ад страху, калі назіраеш за турнірамі мечнікаў і бугуртамі (турніры, у ходзе якіх дзве групы рыцараў змагаліся адна супраць другой). Тут усё па-сапраўднаму. І зброя. І барацьба. І хваляванні. І радасць перамогі...Свята завяршылася. Але роўна праз год рыцары зноў, сустрэнуцца на мсціслаўскай зямлі. Несуменна, іх шэрагі папоўняцца новымі ўдзельнікамі. Гледачы ж з нецярпеннем будуць чакаць рыцарскага фэсту, бо кожны, хто наведаў яго, я пераканана, прыедзе сюды ў наступны раз сам і запросіць з сабой сяброў.

←"Музыкальным фейерверком" отметит завершение сезона белорусский музтеатр

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика