Хуткая сустрэча

Источник материала:  
Сёлета ўпершыню на “Славянскім базары ў Віцебску” будзе прадстаўлена творчасць суайчыннікаў замежжа
Хуткая сустрэчаМаладыя спевакі з іркуцкага гурта “Крывічы” запрашэнне да ўдзелу ў Першым фестывалі мастацтваў беларусаў свету прынялі з энтузіязмам. Для іх — гэта магчымасць не толькі прадэманстраваць публіцы свае творчыя здабыткі, але і пазнаёміцца з Беларуссю, пабываць нарэшце ў тых мясцінах, дзе раслі іх бацькі, а мо — і бабулі з дзядулямі. Многія з удзельнікаў калектыву нарадзіліся ўжо ў Сібіры і, хоць лічаць сябе беларусамі, у такой далёкай ад іх краіне не бывалі ніколі.
Дарэчы, да правядзення маштабнага творчага форуму ў краіне рыхтаваліся даўно. Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў, летась на першым пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа было прынята рашэнне аб прымеркаванні фестывалю да “Славянскага базара ў Віцебску”. У гэты час ў горад з’язджаецца творчая эліта з розных краін свету. А мастацтва беларусаў замежжа можа выклікаць вялікую цікавасць. “Хай гэта і не прафесійныя калектывы, а аматарскія, усё ж яны бліскуча выступаюць, — гаворыць Міхаіл Рыбакоў, — Майстры народнай творчасці таксама здзіўляюць”.
Зараз падрыхтоўка да фестывалю ідзе поўным ходам: складзена праграма, вядомы ўдзельнікі. Каля дваццаці творчых калектываў і асобныя выканаўцы з адзінаццаці краін карпатліва рыхтуюцца да сустрэчы з Радзімай. Гэта і ансамбль песні “Лянок” з Цюмені, і “Журавінка” з латвійскага Вентпілса, і трыа “Ластаўкі” з латвійскага Даўгаўпілса. Упершыню беларусы пазнаёмяцца з творчасцю ансамбля “Карані” з Еравана. Безумоўна, кульмінацыяй фестывалю стане гала-канцэрт у Віцебску. Між іншым, запланаваны і шэраг мерапрыемстваў у Мінску: канцэрты на пляцоўках горада, адкрыццё выстаў “Беларускія мастакі ў свеце” ў Нацыянальным мастацкім музеі, “Паэты і пісьменнікі беларускага замежжа” — у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Вялікі творчы канцэрт адбудзецца ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Пад час фестывалю пройдзе і другое пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. На ім пойдзе гаворка пра прыняцце “Закона аб суайчынніках”, пра распрацоўку дзяржаўнай праграмы “Беларусы ў свеце”. Тыя ж з прадстаўнікоў дыяспары, хто працуе па праекце “Адміністрацыйны раён Беларусі — суайчыннікі за мяжой”, сустрэнуцца з партнёрамі ў рэгіёнах, каб дамовіцца аб далейшым супрацоўніцтве і развіцці кантактаў.

Кацярына Мядзведская

←ЭКС-СОЛИСТКА «ТОПЛЕСС» ОЧЕНЬ УЯЗВИМА

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика