Лявон Вольскі запрашае на электрычна-акустычнае шоў
27.06.2011 12:34
—
Новости Культуры
28 чэрвеня ў мінскім “The Loft Cafe” (вуліца Петруся Броўкі, 22) адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага.
“Гэта будзе электрычна-акустычнае шоў, без бубноў, але з максымальнай шчырасьцю, — распавядае Вольскі пра тое, што чакае нас на канцэрце. - Прагучаць песьні розных гадоў, якія, я спадзяюся, шмат хто ведае і любіць. Кожны, хто прыйдзе, атрымае ў прэзэнт DVD "Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны". На ім сабраныя 50 песень у жанры сацыяльна-палітычнага кабарэ”
Пачатак канцэрту – а 19.00. Кошт квітка – 40 тысяч рублёў. Тэлефоны для даведак: +375 29 3800010, +375 29 3063450.