Натхненне лунае над Віцебскам

Источник материала:  
Пра сучасны погляд на творчасць знакамітага мастака гаварылі мастацтвазнаўцы на ХХІ Шагалаўскіх чытаннях
Натхненне лунае над ВіцебскамМузей Марка Шагала ў Віцебску пачаў святкаванне свайго 20-годдзя традыцыйнымі Шагалаўскімі чытаннямі. Даклады пра творчую спадчыну мастака зрабілі навукоўцы і калекцыянеры з Беларусі і Расіі. Так, дацэнт кафедры рускага мастацтва Расійскай акадэміі мастацтваў Вольга Томсан расказала, які водгук творчасць Шагала знаходзіць у работах сучасных расійскіх мастакоў. Калекцыянер з Санкт-Пецярбурга Аляксей Радзівонаў прадставіў публіцы звесткі, прысвечаныя даследаванню творчасці мастака Роберта Геніна, паслядоўніка Шагала. Зачытваліся цікавыя фрагменты з архіўных матэрыялаў пра сям’ю Шагала, у прыватнасці, пра лёс сацыялісткі Ганны Розенфельд, старэйшай сястры жонкі мастака.Натхненне лунае над ВіцебскамПа словах дырэктара музея Марка Шагала Людмілы Хмяльніцкай, усе даклады ўвойдуць у штогадовае выданне-бюлетэнь. Дарэчы, больш чым за дваццаць гадоў правядзення чытанняў выйшла амаль дзвесце прац даследчыкаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Расіі, ЗША.
У арт-цэнтры Шагала, які створаны пры музеі, цяпер знаходзіцца амаль трыста графічных лістоў мастака. Гэта шматлікія літаграфіі, ксілаграфіі, афорты, акватынты, у тым ліку серыя ілюстрацый да паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”, серыя каляровых літаграфій на тэму “Біблія”.

Дар’я Курыловіч

←Традиции вкуса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика