Такія блізкія розныя стылі
23.06.2011
—
Новости Культуры
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ладзіць плённае супрацоўніцтва з музеямі Расіі
У Мастацкага музея даўнія сувязі не толькі з цэнтральнымі расійскімі музеямі (Траццякоўская галерэя, Эрмітаж), але і з рэгіянальнымі. “У супрацоўніцтве з калегамі нашы магчымасці бязмежныя”, — лічыць дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў. У якасці прыкладу ён прывёў той факт, што Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі ў свой час былі перададзены на дэпазіт восем слуцкіх паясоў з калекцыі Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі.
Беларускае мастацтва, лічыць Уладзімір Пракапцоў, у большай ступені імкнецца да еўрапейскай школы. “Гэта відаць і па беларускім іканапісе. Але ўсё ж прасочваецца і ўплыў рускай мастацкай школы. Беларусь заўсёды знаходзілася на стыку культур розных краін і ўбірала ўсе іх дасягненні. Гэта характэрна для нацыянальнай культуры ў цэлым, не толькі для выяўленчага мастацтва”, — адзначыў Уладзімір Пракапцоў.
Таццяна Пастушэнка