Абярэг для вёскі
23.06.2011
—
Новости Культуры
Камень са старажытнай выявай знойдзены ў вёсцы Залессе Чачэрскага раёна
Час з’яўлення выявы на валуне датуецца XIV–XVI стагоддзямі. На камяні бачны васьміканцовы крыж тыпу “Галгофа”. У адрозненне ад класічнага, на перакладзінах крыжа ёсць засечкі, “Галгофа” мае не ступеністую, а круглявую форму. Выява крыжа відна выразна, а літары, якія таксама выбітыя на камені, складана прачытаць з-за карозіі, неабходна дадатковае даследаванне.
Камяні з такімі выявамі з’явіліся на Русі ў XI стагоддзі, але валун, знойдзены ў Чачэрскім раёне, спецыялісты адносяць да больш позняга перыяду. Раней у Залессі стаяла царква, пры якой знаходзіліся могілкі. У сувязі з гэтым існуе меркаванне, што знойдзены камень — магільны. Хоць такія ж валуны ў Сярэднявеччы ўсталёўвалі і на межах княстваў, і ў саміх паселішчах у якасці абярэгаў.
Па словах супрацоўнікаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, падобныя знаходкі — рэдкасць. Камень, знойдзены ў Чачэрскім раёне, з’яўляецца цікавым помнікам эпіграфікі. Плануецца, што валун усталююць у цэнтры Залесся як прадмет рэлігійнага культу.
Максім Пастушэнка