З імёнамі знакамітых землякоў
23.06.2011
—
Новости Культуры
Новыя вуліцы, завулкі, праезды з’явіліся на карце Мінска
Мінулы год праходзіў пад знакам 200-х угодкаў мастака Івана Хруцкага. Як вядома, працаваў творца ў жанры нацюрморта, партрэта, пейзажа ў традыцыях акадэмічнай школы жывапісу. Дарэчы, яго імя ўнесена ў спіс самых выдатных дзеячаў культуры ЮНЕСКА. І вось адна з вуліц Мінска названа імем знакамітага мастака.
Хутка на шыльдах адной са сталічных вуліц з’явіцца і імя дырыжора і дзеяча харавога мастацтва, заснавальніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца Генадзя Цітовіча. Ён запісаў больш за тры тысячы беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх, балгарскіх, літоўскіх, латышскіх народных песень і танцаў. Унёс значны ўклад у станаўленне і развіццё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі.