І пісьменнік, і настаўнік

Источник материала:  
Унікальны помнік Якубу Коласу з’явіцца ў Ганцавічах да Дня беларускага пісьменства
Па словах галоўнага архітэктара Ганцавіцкага раёна Віталя Пракурата, скульптурны вобраз Якуба Коласа ствараецца на аснове фатаграфіі пісьменніка, зробленай у маладосці. Прычым менавіта ў той час, калі ён жыў у Ганцавіцкім раёне — працаваў настаўнікам у вёсцы Люсіна. У асноўным жа помнікі “зафіксавалі” вобраз класіка беларускай літаратуры ў сталыя гады.
Ганцавіцкі помнік установяць у цэнтральнай частцы горада, у канцы алеі, прысвечанай як пісьменнікам сучаснасці, так і Якубу Коласу. На ўваходзе з’явіцца памятны знак. Алею ўпрыгожаць два манументы ў выглядзе картушаў з імёнамі пісьменнікаў-землякоў.
Манументальная кампазіцыя ствараецца з граніту і бронзы. Працуюць над ёй скульптары з Брэста муж і жонка Павел Герасіменка і Алеся Грушчанкова, а таксама архітэктар Ірына Вайценка.
Да свята ў горадзе папрыгажэе цэнтральная вуліца, па якой у Дзень беларускага пісьменства пройдзе традыцыйнае шэсце з Жыватворным агнём. Свята, як вядома, заўсёды ладзіцца ў першую нядзелю верасня і сёлета пройдзе ў васемнаццаты раз.

Андрэй Анісімаў

←Традиции вкуса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика