Песня, якую напісаў гітарыст і адзін з лідараў "У нескладовага" Раман Арлоў, стане загалоўным трэкам аднайменнага інтэрнэт-сінгла, які будзе выкладзены для вольнай спампоўкі на наступным тыдні.
"Гэта песня пра тое, як чалавек, які патрапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, пераадольвае сябе, вяртае сабе веру ў жыццё і жаданне ісці далей, каб не проста існаваць, а сапраўды жыць, ствараць, кахаць", – распавёў Раман Арлоў.