Нястомны экскурсавод

Источник материала:  
Наведвальнікі гомельскага палаца Румянцавых-Паскевічаў цяпер могуць карыстацца паслугамі незвычайнага гіда
З’яўленне індывідуальнага партатыўнага электроннага экскурсавода — прыемны і доўгачаканы падарунак для наведвальнікаў палаца. Аўдыёгід набылі да Міжнароднага дня музеяў, сродкі былі выдзелены па праекце “Гомель — культурная сталіца Беларусі і Садружнасці-2011”.
Такі гід, дарэчы, неацанімы пры індывідуальным аглядзе музея. Персанальны электронны экскурсавод дае грунтоўную аўдыёінфармацыю па ўсіх экспазіцыях. Прычым аўдыяэкскурсіі па гомельскім Палацава-паркавым ансамблі даступныя не толькі на рускай, але і на англійскай, нямецкай, французскай і італьянскай мовах.


←ПЕРСИДСКИЕ ДНИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика