Старонкі сямейнага летапісу

Источник материала:  
Новыя звесткі пра Максіма Багдановіча сталі вядомыя з асабістага архіва яго бацькі — Адама Багдановіча
Старонкі сямейнага летапісуРукапісны архіў фалькларыста і этнографа Адама Багдановіча ўпершыню быў прадстаўлены ў музеі яго сына. “Почырк Адама Ягоравіча складаны для прачытвання, — гаворыць навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Людміла Сасонка. — Але працаваць з архівам цікава — шмат новых звестак даведваемся як пра этнаграфічную дзейнасць Адама Ягоравіча, так і пра яго сям’ю”. Дарэчы, амаль паўтары тысячы лістоў і дакументаў, што былі перададзены музею, з 60-х гадоў мінулага стагоддзя захоўваліся ў Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. З тых часоў гэтыя старонкі гарталі толькі навукоўцы. А сёння кожны жадаючы можа зазірнуць у перапіску з Якубам Коласам, Змітраком Бядулем, Максімам Горкім. Ёсць у архіве і фотаздымкі дзяцей, і партрэт з жонкай, і завяшчанне-аўтограф.
Сярод пажаўцелых старонак спецыялісты знайшлі апошні пры жыцці здымак Максіма Багдановіча. Цяпер партрэт-выкадроўку з яраслаўскай газеты “Голас” за 1915 год можна пабачыць у мінскім музеі пісьменніка. У архіве ж і перапіска бацькоў паэта — Адама Ягоравіча і Марыі Афанасьеўны.Старонкі сямейнага летапісу
А захаваная тэатральная афіша нагадвае пра іх першае спатканне. “Малы тэатр на Фантанцы. Праграма гастроляў вядомага артыста Іванова-Казлоўскага. Дзве п’есы — “Сям’я злачынца” і “Кубак гарбаты”. Пэўна, там яны і сустрэліся. Менавіта таму Адам Багдановіч столькі дзесяцігоддзяў захоўваў гэтую афішу”, — разважае галоўны захавальнік фондаў музея Ніна Гарэлік. Тут жа, на музейных паліцах, знаходзіцца і папка з надпісам “Рукапісы Марылькі”. Некалькі рускамоўных сачыненняў жонкі Адам Ягоравіч беражліва захоўваў на працягу ўсяго жыцця. І толькі цяпер яны нарэшце пабачылі свет.
На жаль, далёка не ўвесь архіў прадстаўлены ў музеі. Толькі самыя важныя і змястоўныя дакументы могуць прачытаць сёння наведвальнікі. Некаторыя з іх, дарэчы, любіў гартаць Максім. У адным з лістоў ён пісаў: “У бібліятэцы бацькі ёсць усё тое істотнае, што з’явілася калі ў літаратуры ўсяго свету. А ў архіве — перапіска з вядомымі пісьменнікамі, навукоўцамі і культурнымі дзеячамі”.
Захаваў Адам Багдановіч і асабістыя рэчы Максіма. Напрыклад, цяпер наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з “Інтымным дзённікам” паэта — невялікім рукапісам на некалькіх старонках.

Кацярына Мядзведская

←ПЕРСИДСКИЕ ДНИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика