У кнігалюбаў тут цікавы асяродак
09.06.2011
—
Новости Культуры
Бібліятэкары Астравеччыны ў Дзень славянскага пісьменства запрасілі ў госці калег з Мядзельшчыны
Не кожны год, вядома ж, надараюцца такія карысныя сустрэчы, тым больш паміж бібліятэкарамі з розных абласцей. Ды варта толькі захацець — і ўсё атрымаецца! Калегі сустракаліся ў Астравецкім раёне, наведвалі вясковыя бібліятэкі. Нам, гаспадарам, вядома ж, прыемна было бачыць у вачах гасцей захапленне. А яны звярталі ўвагу і на прыгожае афармленне стэндаў, і на шырокі выбар кніг. Мядзельцы цікавіліся, як камплектуюцца фонды, якія дадатковыя паслугі ў бібліятэках могуць атрымаць чытачы, ці займаемся мы падпіскай на перыёдыку.
Кожная з нашых бібліятэк як бы абараняла адзін з кірункаў сваёй “прыярытэтнай” дзейнасці. Прыкладам, у Рымдзюнскай бібліятэцы цікава працуе інфармацыйна-адукацыйны цэнтр для дзяцей і падлеткаў. А як захапіць кнігай чытачоў яшчэ з дзіцячага ўзросту — пра тое і расказала загадчыца.
У Гервятах жа ў нас не проста бібліятэка, гэта адначасова і Цэнтр нацыянальных культур. Калегі там даведаліся, як рэалізуецца бібліятэчная доўгатэрміновая праграма “Жыццё ў згодзе”, распачатая сёлета. А супрацоўнікі Міхалішкаўскіх устаноў культуры — бібліятэкі, Дома культуры і школы мастацтваў — па даўняй беларускай традыцыі віталі гасцей хлебам-соллю, а таксама і звонкай песняй у выкананні аматарскіх калектываў.
Вынікі работы мы падводзілі ў Астраўцы, у Цэнтральнай раённай бібліятэцы. Гаспадары і госці абмяняліся памятнымі падарункамі, кнігамі па краязнаўстве. Госці шчыра дзякавалі: ім цікава было паглядзець, як мы працуем, а таксама павандраваць па знакамітых мясцінах Астравеччыны.
Вольга Пінчук,
намеснік дырэктара Астравецкай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Гродзенскай вобласці