Выстава жывапісу “Viatoris глядзіць на зоркі” адкрываецца ў галерэі TUT.BY
Выстава жывапісу “Viatoris глядзіць на зоркі” адкрываецца ў галерэі TUT.BY
TUT.BYПётр Яргуш – прафесар мастацкага факультэта Педагагічнага ўніверсітэта ў Кракаве. Ён кіруе майстэрняй жывапісу і малюнку па спецыяльнасцях "мастацкая адукацыя" і "графіка". Адбылося 60 індывідуальных выстаў Пятра Яргуша, а таксама ён браў удзел у больш чым 100 групавых выставах у Польшчы і за мяжой. У апошнія гады ён паказвае свае працы ў прасторы гарадоў, расклееныя на слупах для аб’яў. Менавіта такім чынам у Кракаве быў рэалізаваны праект "Польскія святы", а цяпер рыхтуецца праект "Месяцы". У той жа час праект "Viatoris" падарожнічае:
Viatoris у перакладзе з лацінскай мовы азначае “падарожнік”. Некалькі разоў у гісторыі пра качэўнікаў напісана: ніхто не ведае, адкуль яны прыйшлі і куды пайшлі. Гэта дарога нас стварае. Тое, куды мы ідзем. Мы не з’яўляемся пылам. Мы – дарога.
“Чалавек прамінае, карціна прамінае, а аповед… застаецца. Я прывёз у Мінск аповесць. А аповесць вымагае Тваіх вушэй, як карціна вымагае Тваіх вачэй… Я прывёз і мой смутак па аповесці, і сваю рэзкасць, і нярэзкасць бачання,” – кажа Пётр Яргуш.
А зараз вы маеце ўнікальную магчымасць убачыць частку экспазіцыі яшчэ да адкрыцця выставы.










