У вёсцы Крэва прэзентавалі «Дрэва паэзіі», прысвечанае Уладзіміру Някляеву

Источник материала:  
05.06.2011 23:12 — Новости Культуры


Беларускія літаратары, сябры ПЭН-цэнтра, 4 чэрвеня прэзентавалі «Дрэва паэзіі» ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Па задуме літаратараў, гэтае «дрэва» было прысвечана паэту, празаіку і грамадска-палітычнаму дзеячу Уладзіміру Някляеву.

Менавіта на ўзгорку недалёка ад хаты, дзе жыве яго родная цётка Алена Магер, а сам паэт там «адчувае сябе дома», і было прэзентаванае тое дрэва. Спачатку планавалася пасадзіць новую расліну, але неспрыяльны для пасадкі дрэў час вымусіў літаратараў назваць «Дрэвам паэзіі» грушу, якая ўжо каля трыццаці гадоў высіцца на ўзгорку. Пад грушай быў усталяваны гранітны камень з памятнай таблічкай.

Каля дрэва літаратары пачыталі вершы, а таксама праспявалі некалькі песень. Апроч літаратурных размоў, удзельнікі мерапрыемства зазначылі глыбіну гісторыі крэўскага асяроддзя.

Краязнавец Аляксандр Камінскі падараваў Някляеву карту Крэва з нанесенымі на яе славутымі гістарычнымі мясцінамі, да якіх было далучанае і «Дрэва паэзіі».

Мэтай праекта паэтычнага дрэва, паводле слоў літаратараў, ёсць стварэнне знакавых кропак, каля якіх можна праводзіць літаратурныя імпрэзы.

Відэа БелаПАН



←Барбара Брыльска: “В моей жизни комедий не было”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика