Унікальны набытак
26.05.2011
—
Новости Культуры
Унікальны трактат “Вялікае мастацтва артылерыі” выдатнага беларускага інжынера Казіміра Семяновіча атрымаў у дар Нацыянальны гістарычны музей
Трактат, выдадзены ў 1730 годзе ў Франфуркце-на-Майне (Германія), — дар ад прыватнай асобы, прозвішча якой не афішуецца. У рукі цяпер ужо былых уладальнікаў фаліянт патрапіў з букіністычнай крамы ў Вене. У яго набыцці дапамаглі грамадзяне Беларусі, якія жывуць там.
Вядома, што першая частка выдання напісана самім Казімірам Семяновічам. А вось над другой часткай кнігі працаваў нямецкі артылерыст капітан Даніэль Элерых, абапіраючыся на запісы і накіды знакамітага беларускага інжынера. Кнігу ўпрыгожвае мноства гравюр, зробленых па эскізах Семяновіча нямецкім аўтарам.
“Гэты трактат падводзіць своеасаблівую рысу ў інжынерных даследаваннях XVII–XVIІI стагоддзяў. Акрамя таго, кніга змяшчае звесткі аб уласных адкрыццях Казіміра Семяновіча і яго пазнанні ў інжынернай справе. Да гэтага падобных выданняў не было”, — сказаў вядучы навуковы супрацоўнік музея Юрый Лаўрык. Паводле яго слоў, пасля першага выхаду ў свет кніга набыла велізарную папулярнасць. Пазней яна не раз перавыдавалася на французскай, нямецкай, англійскай і іншых мовах па ўсім свеце.
Як адзначыў Юрый Лаўрык, для захавання ўнікальнага выдання ў Нацыянальным гістарычным музеі створаны асаблівыя ўмовы. У памяшканні падтрымліваецца вільготнасць не больш за 50–55 працэнтаў і тэмпература +18 градусаў па Цэльсію.
Першае выданне “Вялікага мастацтва артылерыі” выйшла ў Амстэрдаме ў 1650 годзе. У ім Казімір Семяновіч выказаў, абгрунтаваў, апісаў у чарцяжах і разліках ідэю шматступеннай ракеты — правобраз сучаснай, такія і цяпер выводзяць на каляземную арбіту спадарожнікі і касмічныя караблі. Семяновіч вынайшаў таксама крыло трохкутнай формы, без якога немагчыма ўявіць сучасны звышгукавы знішчальнік.
Выдатнаму беларусу належыць і першынства ў распрацоўцы так званай разумнай зброі. У асобнай главе трактата была апісана ўніверсальная оптыка-механічная сістэма прыцэльвання і навядзення для гармат і ракет. Казімір Семяновіч прыдумаў яшчэ і своеасаблівую ракетную сістэму залпавага агню — правобраз вядомай “Кацюшы” часоў Другой сусветнай вайны.
Характэрна, што па кнізе Семяновіча вучыліся Ньютан, Пётр I і Напалеон, а бацька рускай касманаўтыкі Канстанцін Цыялкоўскі прама спасылаўся на яго ў сваіх працах.
Таццяна Пастухова