Жывыя крыніцы творчасці

Источник материала:  
Гістарычна склалася так, што ў Беларусі, на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў, заўсёды ў міры і згодзе жылі людзі розных нацыянальнасцяў. У іх і сёння ёсць шмат магчымасцяў зберагаць і развіваць свае культурныя традыцыі.
Жывыя крыніцы творчасціНапрыклад, на Гродзеншчыне ёсць агульнаадукацыйныя школы, у якіх навучанне цалкам вядзецца на мовах нацыянальных супольнасцяў. Гэта — дзве школы, у Гродне і Ваўкавыску, з навучаннем на польскай мове, і дзве — у Астравецкім і Воранаўскім раёнах, дзе навучанне вядзецца на літоўскай мове. Менавіта ў Астравецкім раёне і праходзіла нядаўна выязное пасяджэнне калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Як узаемадзейнічаюць мясцовыя, абласныя органы дзяржкіравання з нацыянальна-культурнымі аб'яднаннямі, ці забяспечваюць права нацыянальных супольнасцяў на навучанне на роднай мове, вывучэнне яе, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны свайго этнасу — пра гэта вялася на ім зацікаўленая размова.
Удзельнікі калегіі наведалі выставу ў раённым Доме рамёстваў, знаёміліся з дзейнасцю Астравецкага раённага аддзела грамадскага аб'яднання “Саюз палякаў на Беларусі”, школ з літоўскай і беларускай мовамі навучання ў вёсцы Рымдзюны.Жывыя крыніцы творчасці На калегію былі запрошаны прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адказныя работнікі гар- і райвыканкамаў Гродзеншчыны, а таксама кіраўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў.
Перад гасцямі выступілі з літаратурнай кампазіцыяй вучні Гудагайскай сярэдняй школы, дзе вывучаецца польская мова. Хораша спяваў хор “Польскае рэха Астраўца”, створаны пры Астравецкім райаддзеле грамадскага аб'яднання “Саюз палякаў на Беларусі”. Дарэчы, выступалі артысты ў польскіх нацыянальных строях: 22 касцюмы зроблены за апошні год за лік сродкаў апарата Упаўнаважанага, вылучаных на гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэта.

Аляксандр Сасновіч,
супрацоўнік апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

←Игра в куклы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика