Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” пройдзе ў Беларусі
13.05.2011 18:32
—
Новости Культуры
Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” пройдзе ў Беларусі
18 мая музейныя работнікі адзначаюць свае прафесійнае свята. Гэта дзень прызнання працы музейных супрацоўнікаў, даследчыкаў гісторыі і помнікаў культуры, рэстаўратараў, стваральнікаў экспазіцый, экскурсаводаў, захавальнікаў калекцый і наглядчыкаў.
В субботу в Историческом музее ждут медведей с бревнами, а в Художественном - женщин в маленьких черных платьях >>>
Цікава, што ў 2011 годзе музеі нашай краіны праводзяць мерапрыемствы пад дэвізам “Музеі і памяць”. Мэта правядзення мерапрыемстваў - прадставіць пастаянныя экспазіцыі музея пад іншым вуглом вымярэння, прыцягнуць дадатковых наведвальнікаў, найперш моладзь, незвычайнымі імпрэзамі, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Упершыню праводзяцца акцыі з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту і бізнесу.
У гэты дзень музеі на некалькі гадзін працягваюць час сваёй працы і рыхтуюць для наведвальнікаў спецыяльные праграмы. “Ажываюць экспанаты”, і ёсць магчымасць убачыць тое, што звычайна не прадстаўлена ў экспазіцыях.
Мерапрыемствы, у рамках якіх разам з традыцыйнымі для музеяў экскурсіямі наведвальнікам прапануюцца шматлікія тэатралізаваныя і музыкальныя праграмы. Маштабы музейнай ночы павялічваюцца з кожным годам. У 2005 годзе акцыя "Ноч музеяў" набыла агульнаеўрапейскі характар. У той жа час яна пачала праходзіць пад патранажам Савета Еўропы.
Акцыя аб’ядноўвае больш за 2000 музеяў з 40 краін Еўропы. У 2010 годзе 3200 музеяў прынялі ўдзел у Еўрапейскай акцыі.
На Беларусі працуюць 153 музеі. У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 40 з іх. Сёлета ў міжнароднай акцыі ўдзельнічаюць больш за 60 беларускіх музеяў.
Запрашаем усіх аматараў мастацтва наведаць музеі нашай краіны ў перыяд з 14 па 18 мая 2011 года.
Правядзенне “Ночы музеяў 2011” у дзяржаўных музеях Беларусі
Сутнасць праекта – аб’яднаць праз мастацтва вядомых і таленавітых людзей Беларусі. Р.Крымер, Дзядзя Ваня, падчас акцыі прымераць на сябе вобразы герояў карцін мастака. Такая масавая акцыя з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту, бізнесу праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.
В субботу в Историческом музее ждут медведей с бревнами, а в Художественном - женщин в маленьких черных платьях >>>
Цікава, што ў 2011 годзе музеі нашай краіны праводзяць мерапрыемствы пад дэвізам “Музеі і памяць”. Мэта правядзення мерапрыемстваў - прадставіць пастаянныя экспазіцыі музея пад іншым вуглом вымярэння, прыцягнуць дадатковых наведвальнікаў, найперш моладзь, незвычайнымі імпрэзамі, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Упершыню праводзяцца акцыі з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту і бізнесу.
У гэты дзень музеі на некалькі гадзін працягваюць час сваёй працы і рыхтуюць для наведвальнікаў спецыяльные праграмы. “Ажываюць экспанаты”, і ёсць магчымасць убачыць тое, што звычайна не прадстаўлена ў экспазіцыях.
Мерапрыемствы, у рамках якіх разам з традыцыйнымі для музеяў экскурсіямі наведвальнікам прапануюцца шматлікія тэатралізаваныя і музыкальныя праграмы. Маштабы музейнай ночы павялічваюцца з кожным годам. У 2005 годзе акцыя "Ноч музеяў" набыла агульнаеўрапейскі характар. У той жа час яна пачала праходзіць пад патранажам Савета Еўропы.
Акцыя аб’ядноўвае больш за 2000 музеяў з 40 краін Еўропы. У 2010 годзе 3200 музеяў прынялі ўдзел у Еўрапейскай акцыі.
На Беларусі працуюць 153 музеі. У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 40 з іх. Сёлета ў міжнароднай акцыі ўдзельнічаюць больш за 60 беларускіх музеяў.
Запрашаем усіх аматараў мастацтва наведаць музеі нашай краіны ў перыяд з 14 па 18 мая 2011 года.
Правядзенне “Ночы музеяў 2011” у дзяржаўных музеях Беларусі
Нацыянальны гістарычны музей:
16.30- 24.00
У праекце "Ажыўшая музейная ноч" (сумесна з мастаком А. Смаляком) - праграма "Ажыўшыя карціны" з удзелам зорак айчыннай культуры і спорту (А.Ярмоленка, Алеся, Р.Крымер, Дзядзя Ваня і інш.).
Сутнасць праекта – аб’яднаць праз мастацтва вядомых і таленавітых людзей Беларусі. Р.Крымер, Дзядзя Ваня, падчас акцыі прымераць на сябе вобразы герояў карцін мастака. Такая масавая акцыя з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту, бізнесу праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.
Нацыянальны мастацкі музей:
19.00-01.00
Праект “Прастора жанчыны” – таямнічы лабірынт, у якім будуць адкрыты прасторы Жаночых сакрэтаў, Жаночага інтэлекту, Жаночых капрызаў, Музы, і г.д. А таксама - эксклюзіўныя публічныя лекцыі “Эвалюцыя эталона жаночай прыгажосці на працягу стагоддзяў”; праект “Музей без НЕ” – адкрыццё “ТРОГАТельной выставки”, на якой будуць прадстаўлены творы сучасных маладых скульптараў (Селіханаў, Асташоў, Варвашэня, Аганаў); шоу-праграма на пляцоўцы перад музеем, канцэрт “Жывы гук” з удзелам беларускіх выканаўцаў, прызы і прэміі.
Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:
У аснову сцэнарыя “Ноч музеяў – 2011” пакладзена дата 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемствы пройдуць 15 мая на музейных пляцоўках - Цэнтры экалагічнага турызму “Станькава” Дзяржынскага раёна.
Упершыню шырокаму колу грамадскасці, арганізаваным турыстыстскім групам і іншым катэгорыям наведвальнікаў будзе прадстаўлена магчымасць наведаць ваенна-гістарычныя комплексы “Мінскі ўмацаваны раён” і “Партызанскі лагер”.
Даведачна: “Партызанскі лагер” уяўляе сабой рэканструкцыю партызанскага лагера часоў Вялікай Айчыннай вайны з тыповай інфраструктурай. Тут можна азнаёміцца з бытам народных мсціўцаў, наведаць лясную лазню і шпіталь, паслухаць кемлівыя партызанскія прыпеўкі і пакаштаваць лясных “прысмакаў”.
Кульмінацыяй свята стане ваенна-гістарычны фестываль “Беларусь на скрыжаванні вогненых шляхоў”, падчас якога адбудуцца ваенна-гістарычныя рэканструкцыі на тэмы Вялікай Айчыннай і Першай сусветнай войн у пастаноўцы беларускіх, расійскіх, украінскіх, славацкіх ваенна-гістарычных клубаў. Удзельнікі свята змогуць таксама паўдзельнічаць у рабоце дзіцячай “Арт-студыі”, сфатаграфавацца ў вайсковых строях, пакатацца конна, набыць сувеніры музея.
Белдзяржмузей народнай архітэктуры і побыту:
16.00 (у сувязі з умовамі працы музея)
16.00 (у сувязі з умовамі працы музея)
Святочны канцэрт “Святочны вечар у музеі” з удзелам творчых калектываў грамадскага аб’яднання украінцаў на Беларусі.
Музей Я.Купалы:
18.00-24.00
Фестываль рэкламы “Свет там думкі хітрыя знае…”(рэклама ў перыядычным друку пачатку ХХ ст. у артэфактах эпохі).
Падчас Музейнай ночы-2011 залы экспазіцыі музея ператворацца ў пляцоўку для рэалізацыі разнастайных арт-дзей і перфомансаў.
Для наведвальнікаў прадстаўляецца магчымасць:
- пазнаёміцца з гісторыяй з’яўлення рэкламы ў рамках выстаўкі “Свет там думкі хітрыя знае…”;
- даведацца, як рэкламавалі адзенне, абутак, швейныя прылады, музычныя інструменты, гадзіннікі, фотаапараты ў пач. XX ст.;
- убачыць “жывую” рэкламу (валанцёры, студэнты сталічных вузаў, праілюструюць яе);
- паспрабаваць свае сілы ў якасці рэкламнага агента і атрымаць фотаздымак на добры напамін;
- паглядзець сучасную рэкламу з Міжнароднага фестывалю рэкламы “Канскія львы”.
Літаратурны музей Якуба Коласа:
14.00-24.00
Акцыя “Званы Вялікай Перамогі” (прэзентацыя зборніка “Защитники родной страны”) да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны з удзелам афіцэраў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь; адкрыццё выстаўкі з уласных фондаў “Паўстань, народ, злучы ўсе сілы!”(дарогамі вайны Якуба Коласа). Творчая сустрэча з ганаровымі грамадзянамі г. Мінска да 90-годдзя прыезду Якуба Коласа на пастаяннае жыхарства ў г.Мінск “Я – мінчанін!"
Літаратурны музей М.Багдановіча
14.00-23.00
Музейнае свята ў межах правядзення акцыі “Ноч музеяў” будзе прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. Падчас свята плануецца прачытаць 120 вершаў пра паэта і для паэта, спець 120 песень, стварыць 120 мастацкіх работ, паглядзець і станчыць 120 танцаў.
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры:
19.00-21.00
Гала-канцэрт "Вечная магія музыкі" з удзелам маладых выканаўцаў праекта "Маладыя галасы".
"Музей гісторыі беларускага кіно" (Свярдлова,4):
18.00-23.00
"Экраннае ўвасабленне тэмы "ночы" у сусветным кінематографе" з паказам спецыяльнай відэапраграмы.
Музей гісторыі беларускай літаратуры:
18.00-23.00
“Музеі і памяць”: эксперыментальны творчы праект “Между двух портретов” (Н.В.Гоголь – С.А.Есенин: Запечатлённая встреча). Праект ажыццяўляецца пры ўдзеле акцёра Алега Вінярскага, рэжысёра Аляксандра Калюнова і супрацоўнікаў музея.
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”:
17.00-23.00
17.00-23.00
Праект “Ноч у музеі” з удзелам фальклорнай групы “Стары Ольса”.
14 мая музей наведаюць удзельнікі міжнароднай музейнай канферэнцыі “АДІТ”.
Музей гісторыі горада Мінска” (17-18 мая):
Адкрыцце выстаўкі “Мастакі Срэбнага стагоддзя”, графіка к. XIX- пачатку XX cт. з прыватнай калекцыі і фондаў ДУ “Літаратурны музей М.Багдановіча” (І.Клюн, Н.Хлебнікава, П.Львоў, У.Татлін, Э.Лісіцкі, Н.Удальцова, Л.Папова, І.Пуні, Г.Клуціс, І.Чашнік).
Адкрыцце фотавыстаўкі Вадзіма Качана “Горад і людзі” з прэзентацыяй аднайменнага альбома.
Работа дабрачыннай выстаўкі з прыватных калекцый “Японскі фарфор XVII – пачатку XX ст. у палацавым убранні”.
Канцэртная праграма. Выступленне спявака А.Арлова з удзелам гурта “Zveno”.
Выстаўка фларыстычнага дызайна “Сад маёй мары ў Мінскім дворыку” з выступленнем пераможцаў конкурса “Экалагічны касцюм” (гімназія № 19 г. Мінска).
Прадстаўленне ўдзельнікаў мінскага клуба байкераў.
Работа фотаатэлье на выстаўцы “Вітрына гарадскога жыцця” з касцюміраваным выступленнем клуба “Мінскі пехотны полк”.
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (17 мая):
Адкрыццё выставы шведскай карыкатуры (малая зала).
Адкрыццё выставы сучаснага польскага жывапісу (вялікая зала).
Адкрыццё выставы фотаграфіі Андрэя Васілеўскага (файэ, лесвіца).
Адкрыццё выставы шведскай карыкатуры (малая зала).
Адкрыццё выставы сучаснага польскага жывапісу (вялікая зала).
Адкрыццё выставы фотаграфіі Андрэя Васілеўскага (файэ, лесвіца).
Мемарыяльны музей - майстэрня З.І. Азгура (14 мая):
Праграма "Традыцыі і сучаснасць. Мастацтва Афрыкі".
Праграма "Традыцыі і сучаснасць. Мастацтва Афрыкі".
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей:
Акцыя “ У Шляхціча Грабоўскага”: знаёмства з традыцыямі і рэліквіямі шляхецкай сядзібы 19 ст., асаблівасцямі бальнага этыкету і старонкамі з гісторыі моды, а таксама касцюміраваная экскурсія “Вандраванне ў сярэднявечча”.
Акцыя “ У Шляхціча Грабоўскага”: знаёмства з традыцыямі і рэліквіямі шляхецкай сядзібы 19 ст., асаблівасцямі бальнага этыкету і старонкамі з гісторыі моды, а таксама касцюміраваная экскурсія “Вандраванне ў сярэднявечча”.
Музей народнай творчасці “Бяздзежскі фартушок”:
Вечар “Цікавае і невядомае” з элементамі фальклорных пастановак.
Вечар “Цікавае і невядомае” з элементамі фальклорных пастановак.
Мотальскі музей народнай творчасці:
Музейныя вячоркі “Хата абрадамі багата” з элементамі абрадаў народных вясновых свят.
Баранавіцкі краязнаўчы музей:
“Ад станцыі да горада” Ноч музея прысвечана 140-годдзю ўзнікнення Баранавічаў.
Музей Беларускага Палесся:
Акцыя “Музей запрашае гасцей” – ноч з удзелам тэатральных і музычных калектываў.
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік:
У рамках праекта адкрыюцца выставы “Народнае адзенне Віцебшчыны”, “Свет дзіцячай кнігі”, галаўных убораў і элементаў вайсковага адзення з асабістай калекцыі Пылінскага К.К. і Копыла С.П., жывапісу Андрэя Гаргоца(Латвія,Крыслава) і г.д.
Пройдуць “Гістарычныя мініяцюры”, танцавальная вечарына, прэзентацыя відэафільма “Вайна,прырода, чалавек”, а таксама канцэрты: арганнай музыкі “Музычны феерверк”, хора ветэранаў, навучэнцаў Полацкай школы мастацтваў “ Музычныя замалёўкі”.
Віцебскі абласны краязнаўчы музей:
“Ноч ў музеі – Культура Японіі”
У рамках мерапрыемства адкрыецца выстава “Планета Японія” (графіка, ДПМ, васкавыя фігуры, традыцыйнае японскае адзенне), творчыя майстэрні: арыгамі (папяровая пластыка), амігурумі (вязаныя цацкі), ікебана (стварэнне кампазіцый з кветак і раслін), графіка, каліграфія, відэамайстаркласс “Бансай” (вырошчванне маленькіх дрэваў), а таксама ігратэка, харэаграфія, вечар паэзіі, японская чайная цэрэмонія, усходнія адзінаборствы. Дабрачынная акцыя ў падтрымку Японіі. Свята завершыцца шэсцем са свячамі па беразе ракі Віцьба.
Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей (адкрытая пляцоўка 18 мая):
Правядзенне інтэрактыўнай праграмы "Забавы ў стылі рэтра" з дэманстрацыяй прадметаў з калекцыі этнаграфіі і побыту. Мерапрыемства будзе ладзіцца на адкрытай пляцоўцы ля будынка музея.
Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
Адбудзецца этнаграфічная інтэрактыўная выстава “Падарожжа ў мінулае”, на якой можна ўбачыць прылады працы для апрацоўкі ільну і ільняныя вырабы. Наведвальнікам прапануюць папрацаваць за калаўротам і прасніцай, папрасаваць бялізну, апрануць адзенне мінулага. Выстава будзе суправаджаецца народнымі гульнямі “бульба”, “пярсцёнак”, “жмуркі” і інш.
Дом рамёстваў арганізуе выставу-продаж сваёй прадукцыі.
Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў (14 мая):
“Браслаўская вясна”: праграма прэдугледжвае адкрыццё выстаў Э.Мацюшонка “Адна Зямля – адзін край”, М.Вейзе “Крымская вясна”, а таксама комплекс пазнавальна-забаўляльных мерапрыемстваў: конкурс прычосак “Вясновы настрой”; перфоменс “Вясна”; графіці. Свята завершыцца паказам усходніх адзінаборстваў.
Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны:
Культурна-забаўляльны праект “Ноч 2011” з выставай “Горад, якога няма”. А таксама будзе працаваць музей атэізму і ярмарка-продаж савецкіх сувеніраў; наведвальнікі змогуць убачыць паседжанні у камуналцы, ленінскі пакой, “Гульні нашага двара”, “Кінаперасоўку”, павільён харчовай прамысловасці “ВДНГ” з дэгустацыяй і іншае.
17 і 18 мая пройдуць мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму Дню музеяў, - конкурсна- забаўляльная праграма “Востраў скарбаў”, музейнае свята “Музей запрашае у госці”, “Каляндар беларускага фальклору” і інш.
Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
“Троіцкія (зялёныя) святкі”– культурна - пазнаваўчыя мерапрыествы .
Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д.Чэрскага (20 мая):
“Дзень у музеі”: прэзентацыя выставы: “Няма будучыні без мінулага, да 295-годдзя дамініканскіх маеахаў на валынецкай зямлі”.
Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова (14-15 мая)
Тэатралізаванае мерапрыемства “Партызанскі касцёр”.
Тэатралізаванае мерапрыемства “Партызанскі касцёр”.
Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
“Дзень у музеі” – прэзентацыя “Музеі свету”.
Германавіцкі музей культуры і побыту імя Я.Драздовіча (18 мая):
Прэзентацыя выставы “Святыні Беларусі”.
Бягомльскі музей народнай славы (18 мая):
“Дзень у музеі” – “А ў нас у двары” .
Чашніцкі гістарычны музей (18 мая):
“Дзень у музеі” - Выстава новых паступленняў. Вечар-сустрэча “Музеям прысвячаецца”.
Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей (18 мая):
“Дзень у музеі” - Прэзентацыя калекцыі “Дары Чырвонага мора”.
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей (14 мая):
“Ноч у музеі – культурна-забаўляльная праграма”.
Лепельскі раённы краязнаўчы музей (14 мая):
“Ноч музеяў у Лепелі”.
Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" (праэкт “Новыя імёны”, 18 мая):
“Мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага дня музея – “Музеі і памяць”.
Музей баявой садружнасці (18 мая):
“Ноч музеяў” - прэзентацыя выставы “Кветкавы рай”.
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей (14 мая):
Адкрыццё і прэзентацыя фотавыставы “Была зіма”.
Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
“Ноч у музеі. Вясельны абрад”.
Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка (18 мая):
Прэзентацыя выставы з фондаў музея “Музейная скарбніца”.
Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей (17-31 мая):
Музейная акцыя па збору сродкаў для будаўніцтва новага будынку Музея ВАВ ў г.Мінску, у рамках Міжнароднага дня музеяў “За кожным экспантам час і лёс”.
Гомельскі Палаца-паркавы ансамбль:
“Ноч у музеі” – гістарычныя рэканструкцыі, “жывыя” скульптуры ў парку, канцэрт у “Белай гасцінай”, выстава прац сучасных мастакоў, адкрыццё выставы Сяргея Шабохіна. Прэзентацыя Аўдыягіда.
17-18 мая –міжнародная канферэнцыя “Музеі і традыцыйная культура”.
Калінкавіцкі краязнаўчы музей:
З скарбонкі музейных фондаў – мерапрыемствы да 20-годдзя заснавання музея.
Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі:
Выстаўка Славянскі пленэр “Зямля беларуская”, а таксама выстаўка фота С.Плыткевіча.
Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей:
Арт-пляцоўкі “Гонар мундзіра” (сумесна з ваенна-патрыятычным клубам), "Гарадскі бульвар”, Аукцыён “Вернісаж”, шоу агню экстрым-тэатр “Берсерк”.
Жлобінскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей:
Акцыя “Запрашаем да самавару”: чайная цырымонія “Традыцыі славянскіх народаў”.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагтчны музей (21 мая):
Акцыя “Музей у фарбах” (конкурсы, святочная праграма, спектакль “Пікавая дама”.
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (22 мая):
Вечар гарадскога раманса, святочная праграма.
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча (18 мая):
Тэатралізаванае прадстаўленне “Лягенда пра Ляўко”, а таксама адкрыццё выстаўкі “Ашмяны старажытныя і сучасныя”.
Іўеўскі музей нацыянальных культур (18 мая):
Ноч у музеі “Чароўная ноч у храме музы Кліа”.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей (20 мая):
Ноч у музеі “Містыка і рэаліі”, а таксама фаер-шоу і фейерверк.
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага (21 мая):
Ноч у музеі “Квітней,мой родны горад!” (святочны канцэрт, латарэя, кінасеанс пад адкрытым небам, выстаўка адной ночы і інш.).
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава:
Тэатр моды “Кіа”, рыцарскі турнір, фэйс-арт, дэманстраванне рарытэтаў з музея, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-клас па вырабу сувеніраў.
Бабруйскі краязнаўчы музей (14 мая):
“Фарбы старажытнага кірмашу”- рэканструкцыя ярмаркі 19 ст.
Клічаўскі краязнаўчы музей:
Тэатр моды “Цукеркі”, майстар-клас па пляценню паясоў, канцэрты харэаграфічных калектываў.
Касцюковіцкі краязнаўчы музей:
Дэманстрацыя відэафільмаў “Касцюковічы-500 год”, “Царквы і храмы Касцюкоўшчыны", а таксама маладзёжны тэатр мод “Стыль”.
Вілейскі краязнаўчы музей:
Гісторыка-музычнае шоу “Ноч музеяў”.
Гісторыка-музычнае шоу “Ноч музеяў”.
Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей:
Святочная праграма.
Слуцкі краязнаўчы музей:
Акцыя “Дзіцячы свет вачыма мастакоў 19-20 стст.”