25 красавіка — канцэрт Лявона Вольскага ў Гродне

Источник материала:  
25.04.2011 10:59 — Новости Культуры

25 красавіка — канцэрт Лявона Вольскага ў Гродне

Наша Ніва
Гэтым выступленнем музыка распачне тур па гарадах Беларусі.

Сп. Вольскі адзначыў, што едзе ў Гродна, дзе даўно не выступаў "з прыўзнятым настроем". Наконт сённяшняга канцэрта заўважыў што ён будзе складацца з двух актаў: у першым зайграе "Белую яблыню грому", а ў другім — "шмат іншых цікавостак".

Наступны канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца 28 красавіка ў Брэсце. Пасля гэтых двух выступленняў павінны з’явіцца і даты наступных у іншых гарадах краіны.

"Белая яблыня грому" — праграма Лявона Вольскага на вершы айчынных паэтаў: Чачота, Міцкевіча, Багушэвіча, Багдановіча, Купалы, Коласа, Броўкі, Танка, Куляшова, Геніюш, Панчанкі, Барадуліна. Акрамя гэтага прагучаць і новыя песні.

25 красавіка — канцэрт Лявона Вольскага ў Гродне

Гродна, 25 красавіка (панядзелак). Канцэртная зала філармоніі, вул. Гарнавых, 17. Пачатак а 19 гадзіне. Квіткі ў касах філармоніі, кошт ад 15 да 40 т. руб. Тэл. для даведак: 8 (0152) 52-72-48, 52-71-51.

Брэст, 28 красавіка (чацвер). Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр, вул. Камуністычная, 1. Пачатак а 19 гадзіне. Квіткі ў касах філармоніі, кошт 30 і 35 т. руб. Тэл. для даведак: 8 (0162) 95-93-01, 23-21-50; 8 (029) 313-21-50.
←Победителем конкурса на лучший дизайн входного билета для НХМ стал минчанин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика