Нашы людзі ў Галівудзе
19.04.2011 13:40
—
Новости Культуры
Нашы людзі ў Галівудзе

Герман Дарэўскі (1883-1947)

У 1920-м міжнародным хітом стала ягоная песня “Whispering”. У 1920-30-х інструментальныя выступленні аркестра Дарэўскага карысталіся шалёнай папулярнасцю ў англійскай правінцыі. Музыка нашага суайчынніка гучала ў галівудскіх фільмах “The Time, the Place and the Girl” (1929) і “Cobb” (1994).
Луіс Маер (1884-1957)
Сярод біёграфаў няма адзінага меркавання, дзе нарадзіўся адзін з “100 самых уплывовых людзей 20 стагоддзя” (паводле версіі часопіса “Time”). Аднак сам Луіс Маер (Louis B. Mayer) заўжды называў месцам свайго нараджэння Мінск.
Лазару Мееру (сапраўдныя імя і прозвішча) было ўсяго тры гады, калі ягоныя бацькі — Якаў і Сара (з

Адзін з першых у ЗША кінапрадзюсараў, Луіс Маер стварыў цэлую імперыю забаваў, стаўшы сузаснавальнікам галівудскай кінастудыі “Metro-Goldwyn-Mayer” (MGM). Наш суайчыннік зрабіў з MGM самую фінансава-паспяховую кінастудыю ў свеце.
Пад кіраўніцтвам Маера кампанія дасягнула “залатой эры”, сабраўшы ў сваіх фільмах “больш зорак, чым было на небе”: Грэта Гарбо і Кларк Гейбл, Спенсер Трэйсі і Кэтрын Хэпберн, Джын Харлоў і Джудзі Гарленд...
З ініцыятывы Луіса Маера паўстала Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук, якая штогод (з 1929 г.) уручае “Оскар” — таксама ідэя мінчука.
Джордж Макей (1884-1945)

У адзін год з Лазарам Меерам у губернскім Мінску нарадзіўся Георгій Рубін. Як і многія беларускія габрэі, на мяжы стагоддзяў ён апынуўся ў Амерыцы. Кар'еру пачынаў коннікам у цырку. Гастраляваў па Амерыцы з вадэвільнай трупай, пакуль не трапіў (1913-15) у знакамітае брадвейскае шоў Фларэнза Зігфелда.
У 1933 годзе Рубін, які ўжо даўно стаў Джорджам Макеем (George McKay), падпісаў кантракт з “Columbia Pictures”. Цягам паўтара дзесяцігоддзя ён зняўся ў 136 стужках (“Highway Patrol” (1938), “Harvard, Here I Come!" (1941), “The Return of the Vampire” (1944), “Road to Utopia” (1946) і інш.). Часта — у эпізадычных ролях, нават без згадкі ў тытрах.
Ірвінг Берлінг (1888-1989)
Дагэтуль дакладна невядома месца нараджэння ці не самага выбітнага амерыканскага кампазітара Ірвінга Берліна (Irving Berlin). Існуе прынамсі чатыры розныя версіі, паводле адной з якіх сын кантара Ізраіль Бейлін з’явіўся на свет ў Магілёве. Паводле другой, ягоныя бацькі пераехалі ў беларускі Талачын з Сібіры хутка пасля ягонага нараджэння.

За 60-гадовую творчую кар’еру Берлін напісаў каля 1500 песень (дзесяткі якіх сталі сусветнымі хітамі), музыку для 19 брадвейскіх шоў. 18 галівудскіх фільмаў з ягонымі песнямі намінаваліся на “Оскара”. Сам Берлін атрымаў “Оскара” ў 1942 годзе за песню "White Christmas" (з мюзіклу “Holiday Inn”) — самы прадаваны сінгл усіх часоў (больш за 50 млн копій). Агулам, музыка Берліна, паводле IMDb, гучала больш як у 400 (!) фільмах. Песню “Puttin' on the Ritz” (1929) называюць "неафіцыйным гімнам Галівуда".
Джэк Торнэк (1888-1974)
Ізя Таргоўнік нарадзіўся ў Мінску ў студзені 1888-га і, відаць, яшчэ ў дзяцінстве пераехаў з бацькамі за акіян. У 1917 годзе, калі ў Расійскай імперыі выбухнуў дзяржаўны пераварот, мінчук пад псеўданімам Джэк Торнэк (Jack Tornek) дэбютаваў у кароткаметражнай камедыі “Bombs and Banknotes”. У наступныя 57 год Торнэк сыграў больш за 200 (!) эпізадычных роляў, галоўным чынам у вестэрнах — “High Noon” (“Роўна ў палудзень”, 1952), The Man Who Shot Liberty Valance (“Чалавек, які застрэліў Ліберці Вэланса”, 1962), “The Rifleman” (1956-1963) і інш.
Торнэк граў каўбояў, бармэнаў, бандытаў, заўсёднікаў бараў і найчасцей — жыхароў у масоўках, за што і атрымаў мянушку “Універсальны Джэк”. Праўда, ў 99% выпадкаў ягонае імя нават не згадвалася ў тытрах.
Джэйкаб Бен-Амі (1890-1977)

Заакіянскі дэбют Джэйкаба Бен-Амі (Jacob Ben-Ami) адбыўся ў знакамітым габрэйскім тэатры Морыса Шваца. Пасля былі паспяховыя брадвейскія шоў і ідышамоўныя трупы. Акцёр ад Бога, у 1950-х Бен-Амі сыграў некалькі роляў у амерыканскіх серыялах (“The Philco Television Playhouse”, 1955, “Studio One”, 1957, “Play of the Week”, 1960).
Курт Кэч (1896-1958)
Гродзенец Ісур Кац вучыўся акцёрскаму майстэрству ў легендарнага венскага імпрэсарыё Макса Рэйнхарта,

У 1940-50-х зняўся больш як у 70 фільмах і серыялах, адзін з якіх — “Ali Baba and the Forty Thieves” (“Алі Баба і сорак разбойнікаў”, 1944) глядзелі ўсе без выключэння амерыканскія дзеці таго часу.
Сэм Мінц (1897-1957)

У 1931-м ягоны сцэнар для фільма “Skippy” (супольна з Джозэфам Манкевічам) быў намінаваны на прэмію “Оскар”.
Эл Хофман (1901-1960)
Падобна на тое, што ў Мінску, дзе нарадзіўся будучы кампазітар, яго звалі зусім не Эл Хофман (Al Hoffman). Калі мальцу было шэсць год, бацькі выправіліся ў падарожжа цераз Атлантыку. Яны атайбаваліся ў Сіэтле, дзе Эл скончыў школу ды стварыў першы юнацкі гурт, у якім граў на барабанах.

Узыходжанне да папулярнага музычнага Алімпу Хофман пачынаў ударнікам у начных клубах Нью-Ёрка. У 1930-м ён дэбютуе ў якасці кампазітара з хітом “I Don't Mind Walkin' in the Rain" (сумесна з Максам Рычам).
Хофман працаваў разам з самымі папулярнымі паэтамі-песеннікамі свайго часу, стаў адным з найзапатрабаваных кампазітараў на Брадвеі, пісаў для самых прэстыжных тэатраў Лондану… За прафесійную кар’еру напісаў больш за 1500 песень, многія з якіх сталі хітамі. З 1929 па 1957 год кампазіцыі Хофмана гучалі больш як у 70 галівудскіх фільмах і серыялах. Яшчэ столькі ж стужак выйшлі з ягонымі тэмамі ўжо пасля смерці.
Дзік Мэнінг (1912-1991)
Самуіл Медаў з'явіўся на свет у Гомелі. Вядома, што ягоныя бацькі мелі пэўныя адносіны да тэатра, прышчапіўшы сыну цікавасць да мастацтва. Гэтаксама, як і Хофман, з якім яны ўрэшце ўтвораць надзвычай плённы творчы тандэм, Медаў ступіў на амерыканскую зямлю ў 6 год.

У 1944-м у эфір выйшаў першы ў гісторыі поўнаметражны тэлевізійны мюзікл "The Boys From Boise", музыку для якога напісаў нараджэнец Гомеля.
Як паэт і кампазітар Сэм Медоф, які стаў Дзікам Мэнінгам, напісаў мноства папулярных песень, якія выконваліся на эстрадзе, у галівудскіх кінастужках і ў брадвейскіх мюзіклах. Прычым, пісаў не толькі лёгкія эстрадныя кампазіцыі, але і сімфоніі для аркестра.
Пры жыцці ягоныя кампазіцыі фігуравалі больш, як у 10 кіна- і тэлефільмах. Пасля смерці — у двух дзесятках.
Яўген Лазараў
Народны артыст РСФСР Яўген Лазараў (нарадзіўся ў Мінску ў 1937-м) пачынаў акцёрскі шлях са Школы-студыі

У Галівудзе Лазараў дэбютаваў шпіёнскім баявіком “The Saint” (“Святы”, 1997) з Вэлам Кілмерам, дзе выканаў ролю прэзідэнта Расіі.
Больш за 10 год жыве ў Лос-Анджэлесе. Ці не адзіны савецкі акцёр, які мае ў актыве ролі ў вялікабюджэтных галівудскіх блакбастэрах — “The sum of all fears” (“Усе страхі свету”, 2002), “Lord of War” ("Зброевы барон”, 2006), “The Pink Panther 2” (“Ружовая пантэра”, 2009), “Iron Man II” (“Жалезны чалавек”, 2010). Апроч таго выкладае ва ўніверсітэтах і тэатральных школах ЗША, ставіць на сцэне рускую класіку..
Таццяна Чэхава

У серыялах “X-Files” (“Сакрэтныя матэрыялы”, 1996), “NYPD Blue” (2001), “Without a Trace” (2006), “Criminal Minds” (2007) і інш. выконвала ролі “рускіх”. Апошнія гады займаецца прадзюсаваннем. Чэхава была выканаўчым прадзюсарам папулярнага мультсерыяла “Cosmic Quantum Ray”, знятага пры падтрымцы ЮНЭСКА, фільмаў “Aimée Price” (2005) і “Rift” (2011).
Дзмітры Эляшкевіч
Дзмітры Эляшкевіч (Dimitry Elyashkevich) нарадзіўся ў сталіцы БССР (1975), але яшчэ ў юнацтве пераехаў з

Эляшкевіч працуе ў якасці аператара, прадзюсара, рэжысёра, сцэнарыста, а таксама з’яўляеца на экране.
Джын Фарбер

Часта выконвае характэрныя ролі "рускіх". Выступаў на Брадвеі.
Андрэй Стэрлінг
Мінчук Андрэй Зільбермінц (нар. у 1973 г.) іміграваў з бацькамі ў ЗША яшчэ ў дзяцінстве. Вучыўся акцёрскаму майстэрству ў Мінеанапаліскім каледжы мастацтва і дызайну і галівудскай “Van Mar Academy”. З 2000 па 2007 пад імем Андрэй Стэрлінг (Andrei Sterling) з’явіўся ў эпізадычных ролях у 12 кінафільмах і тэлесерыялах (сярод іх —“Зорныя войны: Вояджэр”, “Сакрэтныя матэрыялы”, “Ванільнае неба”). Большай, чым у кіно, вядомасці дасягнуў у якасці фатографа модных еўрапейскіх часопісаў і фотарэпарцёра папулярнага галівудскага выдання "The Hollywood Reporter".
Беларускія карані Галівуда
Апроч тых, хто паходзіць непасрэдна з Беларусі, цэлы шэраг зорак “Фабрыкі мар” маюць беларускія карані.
Дугласы
Найперш прыгадваецца цi не самая славутая сямейная дынастыя Галiвуду — бацька i сын Кiрк i Майкл Дугласы. "Гладыятар кiно" Кiрк Дуглас прыйшоў на свет у 1916 годзе ў амерыканскiм Амстэрдаме (штат Нью-Ёрк) пад iмем Iсур Данiловiч. А вось ягоны бацька Гершэль Данiловiч нарадзiўся ў Чавусах на Магiлёўшчыне (паводле iншай iнфармацыi, у Гомелi) ў 1884 годзе, а ў 1908-м разам з маладой жонкай Брайнай перабраўся за акiян.

У лютым у Нью-Ёрку, на вечары салідарнасці з Беларуссю брытанскі драматург Том Стопард зачытаў ліст Майкла Дугласа: "Я - амерыканец, таму што сям'я майго бацькі прыехала з Беларусі за новай жыццём у краіну Свабоды. Мы абавязаны выкарыстаць гэтую свабоду для таго, каб падтрымаць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару”.
Харысан Форд

Яшчэ адна галiвудская зорка першай велiчынi — Харысан Форд. Ягоныя бабуля i дзядуля па кудзелi (па матчынай лiнii) — Ганна i Гары Нiдэльманы — эмiгравалi ў ЗША з Мiнску.
Лiза Кудроў

Восенню 2009-га ў Беларусь прыехала амерыканская акцёрка Лiза Кудроў, вядомая па суперпапулярным серыяле "Friends". Яна не хацела афiшаваць вiзiт, аднак распавяла, што здымае дакументальны фiльм пра сваю сям'ю, а ейныя бабуля i дзядуля — эмiгранты з беларускай вёскі Ілья, што на Вілейшчыне. Падчас акупацыі нацысты знішчылі ў Іллі каля дзвюх тысяч габрэяў, сярод якіх былі прадзед і прабабка кіназоркі - Мардуховічы.
Джо Страчынскі
Аб сваім беларускім паходжанні заяўляў вядомы ў ЗША аўтар-сцэнарыст, стваральнік мноства навукова-фантастычных тэлесерыялаў (напрыклад, “Babylon 5”) Джозэп Майкл Страчынскі (J. Michael Straczynski). Паводле словаў літаратара, ягоныя дзед і бабуля былі каталікамі з вёскі Багданава, што на Валожыншчыне.