Машталерні з конюхамі

Источник материала:  
Машталерні з конюхамі

Я нарадзіўся і вырас у вёсцы Машталеры ў дваццаці кіламетрах ад Гродна. Мяне цікавіць, адкуль паходзіць яе назва і ці ёсць яшчэ вёскі з такой назвай.Віталь МАТЫС, Шчучын

Паважаны спадар Віталь, на тэрыторыі Беларусі ёсць толькі дзве вёскі з назвай Машталеры. Абедзве яны знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці: адна ў Гродзенскім раёне, другая — у Мастоўскім. Гэтыя назвы пайшлі ад назваў асоб паводле іх заняткаў і прафесійнай дзейнасці. Двары-маёнткі гаспадароў, паноў і шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім мелі  сваіх уласных падданых, якія выконвалі розныя спецыяльныя службы. Напрыклад, сакольнікі даглядалі, абучалі лоўчых птушак і прымалі ўдзел у сакаліным паляванні, аўчыннікі займаліся вырабам футраў для паноў і аўчын для дваровай прыслугі; міснікі і чашнікі спецыялізаваліся па вырабе посуду; жабянцяі забяспечвалі двор палівам і асвятленнем. Пры панскіх дварах і маёнтках размяшчаліся і машталерні, у якіх жылі машталеры — людзі, якія даглядалі коней. Само слова машталер паходзіць з польскай мовы — masztalerz (машталеж) і абазначае “канюшы, старшы конюх”. Назвы паселішчаў, дадзеныя па найменнях заняткаў людзей, актыўна пачынаюць з’яўляцца ў канцы сярэднявечча, і звязана гэта было з падзелам працы — аддзяленнем рамёстваў ад сельскай гаспадаркі. У перыяд Вялікага Княства Літоўскага таксама адзначаецца з’яўленне вялікай колькасці падобных найменняў. А з канца XVII ст. на аснове прафесійных найменняў актыўна ўтвараліся прозвішчы. Таму не выключана, што назвы некаторых паселішчаў гэтага перыяду, асновы якіх адлюстроўваюць род заняткаў насельніцтва, маглі ўтварыцца і на базе імёнаў, мянушак або прозвішчаў людзей.

←Кафе-читальня. В Минске появился уголок для книжных гурманов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика