Лявон Вольскі адпраўляецца ў “сусветнае турнэ” па Беларусі

Источник материала:  
07.04.2011 14:36 — Новости Культуры


Лявон Вольскі адпраўляецца ў “сусветнае турнэ” па БеларусіПершыя гарады, дзе будзе прадстаўленая “Белая яблыня грому” — Гродна і Брэст.

“Сусветнае” — так мы яго паўжартам называем, — тлумачыць Лявон Вольскі. — Наш сусвет — ад Брэста да Воршы, ад Паставаў да Гомеля. “Белая яблыня грому” — праграма на вершы класікаў — пераконвае ў гэтым. Беларуская літаратура — гэта нашая нацыянальная Біблія. І як у Бібліі на ўсё можна знайсці адказ, гэтак і ў нашай класіцы ў цяжкую хвіліну можна пашукаць падказку і дапамогу”.

Прэм’ера кружэлкі “Белай яблыня грому” адбылася летась на сцэне сталічнага тэатра Янкі Купалы. Цяпер настала чарга іншых гарадоў. Першымі з іх сталі Гродна (25 красавіка) і Брэст (28 красавіка).

“Мне сорамна, што я даўно не быў у гэтых гарадах, — прызнаецца музыка. — Мо, два гады, а можа і больш. Карацей, цягнуць далей няма куды — едзем!”

“Белая яблыня грому” — сакральная праграма Лявона Вольскага на вершы нашых класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Акрамя гэтага на канцэртах прагучаць усімі любімыя хіты Вольскага і новыя песні.

“У кожным горадзе турнэ ёсць нейкая прывязка да праграмы, — распавядае Лявон. — У Гродне жыў Максім Багдановіч, і цяпер гэты дом стаў музеем. А ў Брэсце, скажам, універсітэт названы імем Пушкіна. Таму трэба паказаць, што і нашыя пушкіны не горшыя. Да таго ж, няня Пушкіна была беларускай… Карацей, усё звязана!”

Пасля Гродна і Брэста “Белую яблыню грому” чакаюць у Віцебску, Гомелі і Магілёве.



←Исторические памятники теперь под охраной не только Минкультуры, но и Генпрокуратуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика