Конкурс! Стварыце лагатып Літаратурнаму музею Максіма Багдановіча

Источник материала:  
05.04.2011 12:13 — Новости Культуры

Конкурс! Стварыце лагатып Літаратурнаму музею Максіма Багдановіча

  • TUT.BY

Сёлета святкуецца 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, знакавага для Беларусі паэта, празаіка, крытыка і публіцыста. А 1 красавіка 2011 года адзначыць сваё 30-годдзе Літаратурны музей Максіма Багдановіча, адзін з найпрыгажэйшых музеяў беларускай сталіцы. Шмат за гэты час зроблена: сабраны вялікі музейны фонд, адкрыта экспазіцыя ў Траецкім прадмесці, створаны два філіялы – “Беларуская хатка” і “Фальварак Ракуцёўшчына”. Пры дапамозе супрацоўнікаў нашага музея запрацаваў Дом-музей М.Багдановіча ў Яраслаўлі. Вядзецца актыўная культурна-адукацыйная дзейнасць, ствараюцца часовыя выстаўкі.

Конкурс! Стварыце лагатып Літаратурнаму музею Максіма БагдановічаЛітаратурным музеем Максіма Багдановіча на гэты год запланавана безліч разнастайных мерапрыемстваў па ўшанаванні вялікага беларускага паэта: новыя выстаўкі, імпрэзы, публікацыі ў газетах і часопісах. Сярод іх і конкурс – “Лагатып Літаратурнага музея Максіма Багдановіча”. Так сталася, што на сёння музей не мае свайго лагатыпу – адметнага і непаўторнага, арыгінальнага і стыльнага.

- А так хочацца быць пазнавальнымі, каб і ў нас быў свой сімвал, па якім было б лёгка пазнаць музей у газеце і часопісе, на тэлебачанні, на вуліцах Мінска, - мараць супрацоўнікі музея. - Таму шчыра запрашаем да ўдзелу ў конкурсе “Лагатып Літаратурнага музея Максіма Багдановіча”. Стварыце зрокава прывабнае імя музею Максіма і пакіньце сваё імя ў гісторыі Беларус!

На Конкурс прымаюцца работы ў неабмежаванай колькасці, выкананыя ў любой тэхніцы малюнка, а таксама ў выглядзе графічных файлаў на электронных носьбітах, тэрмін – да 30 жніўня 2011 года.

Лаўрэаты Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Па завяршэнні конкурсу ў верасні 2011 года абяцаем урачыстае віншаванне ўдзельнікаў і выстаўку найлепшых работ.

Работы дасылайце на адрас Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: 220029, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а ці ў электронным выглядзе на паштовыя скрынкі bagdanovich@tut.by, maksimbagdanovich@rambler.ru. Пры афармленні абавязкова пазначайце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, паштовы адрас, e-mail (пры наяўнасці), тэлефон.

 

←Всемирное фото. Киноактер Конрад Вейдт, семья Рихарда Вагнера, писатель Жюль Ромен и другие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика